Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
Багуслаў Эрнэст Дэнгаф (? — 1734) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падкаморы вялікі літоўскі (з 1702), генэрал літоўскай артылерыі (1710—1725)[1]. Генэрал-лейтэнант (1705), быў старостам сакольніцкім.
![]() | |
![]() Герб «Дзік» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVII стагодзьдзе |
Памёр | 1734 |
Род | Дэнгафы |
Бацькі | Герард Дэнгаф |
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Герарда, падстолія вялікага літоўскага, і Ганны Бэаты фон Гальштэйн.
У 1699—1706 гадох камандаваў рэгімэнтам пешай гвардыі Каралеўства Польскага, у 1702 годзе атрымаў урад падкаморага вялікага літоўскага. Пазьней камандаваў рэгімэнат пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, у 1711 годзе таксама камандзір рэгімэнта драгунаў.
Ажаніўся з Мар’янай Бялінскай (шлюб у 1703 годзе), вядомай як каханка караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. Разьвёўся ў 1719 годзе, дзяцей не пакінуў.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Пазднякоў В. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 614.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.