Падваранцы (Івейскі раён)
Падвара́нцы[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Падваранцы лац. Padvarancy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 8 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843126 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′23″ пн. ш. 25°45′35″ у. д. / 54.15639° пн. ш. 25.75972° у. д.Каардынаты: 54°9′23″ пн. ш. 25°45′35″ у. д. / 54.15639° пн. ш. 25.75972° у. д. |
± Падваранцы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XVIII стагодзьдзя у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1722 г. у складзе маёнтку Жамыслаўль.
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Жамыслаўль Умястоўскай. У 1897 г. 21 двор, 130 жыхароў. Да 1909 г. 23 двары, 181 жыхар, 157 дзесяцін зямлі.
3 1921 — 1939 гг. вёска (27 двароў, 140 жыхароў) у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (42 двары, 212 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас «За мір». 3 1954 г. у калгасе імя Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 92 жыхары. Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 21 чалавек, 12 двароў
- 2009 год — 8 чалавек[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.