Пагранічны (пасёлак)

пасёлак у Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бераставіца, Пагранічны.

Паграні́чны[1] (да 1978 году — Бераставіца[2]) — пасёлак у Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці, на шашы Р99, за 5 км на ўсход ад мяжы з Польшчай, за 10 км на поўдзень ад Вялікай Бераставіцы, за 30 км на захад ад Ваўкавыску. Пагранічны ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Пагранічнага сельсавету і камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Пагранічны-Агра».

Пагранічны
Першыя згадкі: 1885
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Пагранічны
Насельніцтва: 1574 (2019)
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231773
Аўтамабільны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°07′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 53.117° пн. ш. 23.967° у. д. / 53.117; 23.967Каардынаты: 53°07′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 53.117° пн. ш. 23.967° у. д. / 53.117; 23.967
Пагранічны на мапе Беларусі
Пагранічны
Пагранічны
Пагранічны

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя пасёлку зьвязаная з разьвіцьцём чыгуначнай станцыі, якая ўзьнікла на гэтым месцы ў сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай дарогі БаранавічыБеласток. Першыя цягнікі станцыя прыняла ў 1887 годзе. Да 1917 году празь яе праходзілі пасажырскія цягнікі ў Заходнюю Эўропу. У пасьляваенны час была грузавой і перавалачнай станцыяй. Сярод грузаў перабольшваў каменны вугаль. Населены пункт вакол станцыі ня меў асобнай назвы, а ўсё разам называлася «станцыя Бераставіца».[3]

30 сьнежня 1975 году пасёлак Бераставіца ператвораны ў працоўны пасёлак. 17 сакавіка 1978 году працоўны пасёлак Бераставіца перайменаваны ў Пагранічны, Цецяроўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты, якія ўваходзілі ў яго склад, перададзеныя ў склад новаўтворанага Пагранічнага пасялковага савету[4][5].

9 жніўня 2007 году працоўны пасёлак Пагранічны быў аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў[6], у сувязі з гэтым быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1 студзеня 2019 году — 1574 чал.[3]

Транспарт

рэдагаваць

Маецца чыгуначная станцыя Бераставіца.

У пасёлку налічваецца 20 вуліцаў[3].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982. — 319 с. С. 180
  3. ^ а б в Пагранічны сельскі выканаўчы камітэт // Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт
  4. ^ Пагранічны сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 65
  6. ^ «О решении вопросов административно-территориального устройства Берестовицкого района». Решение Берестовицкого районного Совета депутатов от 9 августа 2007 г. № 30(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ «О решении вопросов административно-территориального устройства Берестовицкого района». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 50 (рас.)