Цецяроўскі сельсавет
Цецяро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Бераставіца (да 1969 году — вёска Цецяроўка).
Цецяроўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Бераставіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Бераставіца |
Дата ўтварэньня | 8 чэрвеня 1950 |
Дата скасаваньня | 17 сакавіка 1978 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны Хамянтоўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Хамянтоўцы. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. 8 чэрвеня 1950 году сельсавет перайменаваны ў Цецяроўскі, цэнтар перанесены ў вёску Цецяроўка. 21 студзеня 1969 году цэнтар сельсавету перанесены ў пасёлак Бераставіца. 2 сьнежня 1961 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Грыцавіцкага сельсавету[1]. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Сьвіслацкім раёне. 30 сьнежня 1975 году пасёлак Бераставіца атрымаў статус працоўнага пасёлку. 17 сакавіка 1978 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў склад навастворанага Пагранічнага пасялковага савету[2].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1974 году — 12[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пастанова выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 сьнежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ^ Пагранічны сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 109
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 248, 255