Павал Чалядка

беларускі футбаліст
(Перанакіравана з «Павел Чалядка»)

Па́вал Чаля́дка (нарадзіўся 3 сакавіка 1993 году, Баранавічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, абаронца.

Павал Чалядка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сакавіка 1993(1993-03-03)[1] (31 год)
Рост 177 см
Вага 66 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010 Слонім-2017 16 (0)
2011—2013 Славія Мазыр 67 (1)
2014 Дняпро Магілёў 26 (0)
2015 Дынама Берасьце 23 (0)
2016 Тарпэда-БелАЗ 14 (0)
2017—2018 Славія Мазыр 36 (2)
2019 Рух Берасьце 29 (0)
2020 Маларыта[d] 19 (2)
2021—2023 Арлента[d] 71 (4)
Зборныя
2013 Беларусь (да 21) 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросьце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спэцыяльную футбольную клясу Менскай сувораўскай вучэльні, дзе з пачатковай сваёй пазыцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флянгавага абаронцу. Трэнэрам Паўла ў вучэльні стаў Юры Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў мазырскую «Славію». Аднак, яшчэ не праходзячы ў склад «Славіі», выправіўся ў арэнду ў другалігавы «Белтрансгаз».

Першую палову сэзону 2011 году Чалядка прапусьціў з-за траўмы, пасьля стаў зьяўляцца ў складзе мазыранаў, пераважна выходзячы на замену. У 2012 годзе стаў трывалым гульцом асновы, правёўшы ўсе 30 матчаў свайго клюбу ў лізе. Звычайна выкарыстоўваўся ў якасьці левага абаронцы. У сэзоне 2013 году стаў радзей зьяўляцца на полі, а пазьней страціў месца ў аснове.

У лютым 2014 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У магілёўскім клюбе стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага абаронцы. Па выніках сэзону «Дняпро» страціў месца ў вышэйшай лізе. У лютым 2015 году кантракт з магілёўскім клюбам быў скасаваны[4], і неўзабаве Павал перайшоў у склад берасьцейскага «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся на пазыцыі правага абаронцы. Па заканчэньні сэзону 2015 году пакінуў Берасьце[6].

У студзені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У сэзоне 2016 году згуляў у 14 матчах Найвышэйшай лігі, ня здолеўшы замацавацца ў першай адзінаццатцы жодзінцаў. У студзені 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію»[8]. Прапусьціўшы пачатак сэзона 2017 году, пазьней замацаваўся ў асноўным складзе мазырчукоў на пазыцыі правага абаронцы. У сэзоне 2018 году дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сьнежні 2018 году пакінуў мазырскі клюб[9].

У студзені 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[10]. У якасьці асноўнага абаронцы дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Да сэзона 2020 году рыхтаваўся разам з берасьцейскай камандай, аднак у красавіку 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Рух»[11] і неўзабаве далучыўся да клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі[12]. У лютым 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве стаў гульцом польскага клюбу «Арлента»[13].

Міжнародная

рэдагаваць

14 жніўня 2013 году згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі супраць моладзевай зборнай Ісьляндыі (1:4).

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 23 0
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 14 0
Славія Мазыр 2017 Найвышэйшая ліга 15 0
2018 Першая ліга 21 2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць