Павал Чалядка
Па́вал Чаля́дка (нарадзіўся 3 сакавіка 1993 году, Баранавічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, абаронца.
Павал Чалядка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сакавіка 1993[1] (31 год) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 66 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010 | Слонім-2017 | 16 (0) |
2011—2013 | Славія Мазыр | 67 (1) |
2014 | Дняпро Магілёў | 26 (0) |
2015 | Дынама Берасьце | 23 (0) |
2016 | Тарпэда-БелАЗ | 14 (0) |
2017—2018 | Славія Мазыр | 36 (2) |
2019 | Рух Берасьце | 29 (0) |
2020 | Маларыта[d] | 19 (2) |
2021—2023 | Арлента[d] | 71 (4) |
Зборныя | ||
2013 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросьце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спэцыяльную футбольную клясу Менскай сувораўскай вучэльні, дзе з пачатковай сваёй пазыцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флянгавага абаронцу. Трэнэрам Паўла ў вучэльні стаў Юры Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў мазырскую «Славію». Аднак, яшчэ не праходзячы ў склад «Славіі», выправіўся ў арэнду ў другалігавы «Белтрансгаз».
Першую палову сэзону 2011 году Чалядка прапусьціў з-за траўмы, пасьля стаў зьяўляцца ў складзе мазыранаў, пераважна выходзячы на замену. У 2012 годзе стаў трывалым гульцом асновы, правёўшы ўсе 30 матчаў свайго клюбу ў лізе. Звычайна выкарыстоўваўся ў якасьці левага абаронцы. У сэзоне 2013 году стаў радзей зьяўляцца на полі, а пазьней страціў месца ў аснове.
У лютым 2014 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У магілёўскім клюбе стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага абаронцы. Па выніках сэзону «Дняпро» страціў месца ў вышэйшай лізе. У лютым 2015 году кантракт з магілёўскім клюбам быў скасаваны[4], і неўзабаве Павал перайшоў у склад берасьцейскага «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся на пазыцыі правага абаронцы. Па заканчэньні сэзону 2015 году пакінуў Берасьце[6].
У студзені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У сэзоне 2016 году згуляў у 14 матчах Найвышэйшай лігі, ня здолеўшы замацавацца ў першай адзінаццатцы жодзінцаў. У студзені 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію»[8]. Прапусьціўшы пачатак сэзона 2017 году, пазьней замацаваўся ў асноўным складзе мазырчукоў на пазыцыі правага абаронцы. У сэзоне 2018 году дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сьнежні 2018 году пакінуў мазырскі клюб[9].
У студзені 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[10]. У якасьці асноўнага абаронцы дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Да сэзона 2020 году рыхтаваўся разам з берасьцейскай камандай, аднак у красавіку 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Рух»[11] і неўзабаве далучыўся да клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі[12]. У лютым 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве стаў гульцом польскага клюбу «Арлента»[13].
Міжнародная
рэдагаваць14 жніўня 2013 году згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі супраць моладзевай зборнай Ісьляндыі (1:4).
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 0 |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 |
2018 | Першая ліга | 21 | 2 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pavel Chelyadko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://teams.by/chelyadko-pavel-viktorovich/player-227/
- ^ «Днепр» подписал Павла Челядко и продлил соглашения с Бордуковым и Журовым. Football.by (рас.)
- ^ «Днепр» расстался с Павлом Челядко. Football.by (рас.)
- ^ Брестское «Динамо» подписало Павла Челядко. Football.by (рас.)
- ^ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо"
- ^ Каршакевич и Челядко подписали контракты с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Андрей Василец: «Жук вроде согласился остаться, но ему поступило предложение и сейчас Влад его рассматривает» (рас.)
- ^ Челядко покинул "Славию"
- ^ Челядко перешел в «Рух» (рас.)
- ^ Павел Челядко покинул "Рух"
- ^ Челядко будет выступать за команду второй лиги «Динамо-Брест-1960»
- ^ Павел Челядко уехал в Польшу
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)