Отан Гедэман

беларускі і польскі гісторык, краязнавец, пэдагог

О́тан Ге́дэман (па-польску: Otton Hedemann; 29 красавіка 1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага павету Менскай губэрні[1], Расейская імпэрыя, цяпер Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці[2] — 18 траўня 1937, Вільня, Польская рэспубліка[3]) — беларускі і польскі гісторык, краязнаўца, пэдагог.

Отан Гедэман
Otton Hedemann
Дата нараджэньня 29 красавіка 1887
Месца нараджэньня в. Мнішчызна, Рэчыцкі павет Менскай губэрні
Дата сьмерці 18 траўня 1937 (50 гадоў)
Месца сьмерці Вільня
Месца вучобы
Занятак гісторык, краязнавец
Навуковая сфэра гісторык

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў ваколіцах Менску ў сям’і датчаніна Магнуса Яна Гедэмана і полькі Ядвігі з Андрыеўскіх. Бацька працаваў інжынэрам-мэліяратарам. Скончыў гімназію ў Гомлі, за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з Кіеўскага ўнівэрсытэту. Вярнуўся ў бацькоўскі фальварак пад Гомлем. Па сканчэньні I сусьветнай вайны бальшавікі адабралі маёнтак, і Отан з жонкай і дзецьмі зьехаў у II Рэч Паспалітую. З 1922 року працаваў настаўнікам гісторыі ў браслаўскай гімназіі. З пачатку 1930-х — у Друі.

Хварэў на сухоты[4]. Памёр у Вільні пасьля перанесенай апэрацыі[3].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Зьбіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, сярэдняга Падзьвіньня, Белавескай пушчы. Выдаў кнігі пра Дзісну, Друю, Глыбокае, Браслаў, Браслаўскі павет[5]. На старонках месячніка „Echa Leśne” зьмяшчаў артыкул па гісторыі Белавескай пушчы, складзеных на аснове архіваў. Апошняя праца пра Белавескую пушчу пабачыла сьвет ужо па ягоным сконе.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

У 2012 року на будынку Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музэю адкрытая памятная дошка Отану Гедэману[1][6].

  1. ^ а б Календарь памятных дат Браславщины на 2017 год (рас.) Портал браславского региона Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  2. ^ Гедэман, Ота Магнусавіч (гісторык ; 1887—1937) Сводный электронный каталог бібліотек Беларусі. Нацыянальная біблітэка Беларусі. Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  3. ^ а б Zgon historyka polsko-duńskiego w Wilnie // Gazeta Lwowska. — 20 maja 1937. — № Nr 110. — С. 1.
  4. ^ Аўчыньнікава, Раіса (16 красавіка 2013) Магнус Гедэман - метэаролаг з Васілевіч Блог Раісы Аўчыньнікавай. Геоверсум. Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  5. ^ Г. А. Каханоўскі. Гедэман Ота Магнусавіч // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. - С. 503
  6. ^ Хітроў, Аляксандар (18 чэрвеня 2012) Представители девяти стран приняли участие в празднике традиционной культуры "Браславские зарницы-2012" (рас.) Фотохроніка Беларусі. БелТА. Праверана 30 сакавіка 2020 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць