Отакар Яраш
О́такар Я́раш (па-чэску: Otakar Jaroš; 1 жніўня [ст. ст. 19 ліпеня] 1912 — 8 сакавіка 1943) — камандзір роты 1-га Чэхаславацкага пяхотнага батальёну, першы[1] іншаземец, уганараваны званьнем Герой Савецкага Саюзу.
Отакар Францішак Яраш | |||||||
1 жніўня 1912 — 8 сакавіка 1943 | |||||||
Месца нараджэньня | Лоўні, Аўстра-Вугоршчына | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | пад Сакаловам, Зьміеўскі раён Харкаўскай вобласьці, Украінская ССР, СССР | ||||||
Прыналежнасьць | Чэхаславаччына СССР | ||||||
Род войскаў | Мотастралковыя войскі | ||||||
Гады службы | 1933—1943 | ||||||
Званьне | надпаручнік | ||||||
Частка | 1-ы чэхаславацкі батальён | ||||||
Камандаваў | ротай | ||||||
Бітвы/войны | Нямецка-савецкая вайна | ||||||
Узнагароды | | ||||||
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Яраш.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьОтакар Францішак Яраш нарадзіўся ў месьце Лоўні ў Аўстра-Вугоршчыне (цяпер ў Усьцецкім краі Чэхіі) ў сям’і паравознага качагара. Па нацыянальнасьці чэх.
Скончыў Праскі электратэхнічны тэхнікум, у 1933 року паступіў у школу унтэр-афіцэраў у Трнаве, а ў 1937 року — у вайсковую вучэльню ў Граніцы-на-Мораве ў Паўночнай Маравіі. У 1939 пасьля акупацыі Чэхаславаччыны нацысцкай Нямеччынай эміграваў у Польшчу, а з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
У лютым 1942 року ў Бузулуку зь ліку чэхаславакаў пачаў фармавацца 1-ы чэхаславацкі батальён. Отакар Яраш быў прызначаны камандзірам 1-й роты гэтага батальёну. 30 студзеня 1943 батальён быў накіраваны на фронт і ўлучаны ў склад 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі Варонескага фронту.
8 сакавіка 1943 батальён прыняў першы бой зь немцамі пад вёскай Сакалова Зьміеўскага раёну Харкаўскай вобласьці. А 13-й гадзіне блізу 60 танкаў і некалькі бронетранспартэраў ворага атакавалі вёску. У хадзе бітвы ваяры роты Отакара Яраша падбілі 19 танкаў і 6 бронэтранспартэраў з аўтаматчыкамі. Было зьнішчана каля 300 жаўнераў і афіцэраў суперніка. Сам Яраш быў двойчы паранены, аднак працягваў камандаваць ротай і весьці агонь па наступе немцаў. Урэшце зь вязанкай гранатаў у рукох ён кінуўся да нямецкага танка, што йшоў на прарыў. Ён загінуў ад стрэлу з танкавага кулямёту, але танк, наехаўшы на ягонае цела, ўзарваўся на гранатах.
Пасьля бітвы надпаручніку Ярашу пасьмяротна было нададзенае званьне капітана.
Узнагароды
рэдагаваць- 17 красавіка 1943 року Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР Отакару Ярашу першаму з замежных грамадзянаў было прысвоенае званьне Героя Савецкага [2].
- Ордэн Леніна.
- Ордэн Белага льва «За перамогу» 1-й ступені.
Памяць
рэдагаваць- У Празе імем капітана Яраша названая адна з набярэжных[3].
- Імем Яраша названыя вуліцы ў Бузулуку, Харкаве, Палтаве, Днепрапятроўску, Карлавых Варах.
- У месьце Мельнік (Чэхія) ўсталяваны помнік.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Рекорды Советской наградной системы» Емельянов Ю. Н., Шляхтин А. В.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза надпоручику Ярошу Отакару Францевичу» от 17 апреля 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 23 апреля (№ 16 (222)). — С. 1
- ^ http://mapy.cz/#x=14.430996&y=50.095982&z=16
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Героі краіны (рас.)