Карлавы Вары
Карлавы Вары (па-чэску: Karlovy Vary, па-нямецку: Karlsbad) — горад на захадзе Чэхіі, сталіца Карлаварскага краю. Разьмешчаны на месцы зьліцьця рэк Огржэ і Цеплы. Зьяўляецца найвялікім курортным горадам Чэхіі. Тут знаходзіцца вялікае мноства санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў. Разам з Мар’янскімі Лазьнямі і Францішкавымі Лазьнямі ўтварае гэтак званы Заходнебагемскі курортны трыкутнік.
Карлавы Вары | |||||
чэск. Karlovy Vary | |||||
Grandhotel Pupp | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1350 | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Край: | Карлаварскі | ||||
Прэзыдэнт места: | Андрэа Пфефер Ферклава[d][1] | ||||
Плошча: | 59,10 км² | ||||
Вышыня: | 447 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 50 594 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 856,07 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +420 353 | ||||
Паштовыя індэксы: | 360 01 — 360 20 | ||||
Нумарны знак: | K | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°13′50″ пн. ш. 12°52′21″ у. д. / 50.23056° пн. ш. 12.8725° у. д.Каардынаты: 50°13′50″ пн. ш. 12°52′21″ у. д. / 50.23056° пн. ш. 12.8725° у. д. | ||||
Карлавы Вары | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.karlovyvary.cz |
Гісторыя
рэдагавацьУжо ў XIV стагодзьдзі мясцовыя лекавыя крыніцы набылі вялікую вядомасьць. У 1370 годзе імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл IV надаў багемскаму мястэчку Вары статус каралеўскага гораду, які пераназвалі ў гонар імпэратара. Да 1522 году адносяцца першыя пісьмовыя згадкі пра мясцовыя крыніцы. У 1582 годзе горад перажыў навадненьне, у 1604 годзе — згарэў, а потым пацярпеў у гады Трыццацігадовай вайны. У 1707 годзе імпэратар Ёзэф I пацьвердзіў прывелеі Вольнага каралеўскага гораду. У 1711 годзе Карлавы Вары наведаў расейскі цар Пётар I. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя лекавыя ўласьцівасьці карлаварскіх крыніцаў набываюць сусьветную вядомасьць, што паспрыяла роськвіту курорта: калі ў 1756 годзе ў горад прыехалі на лячэньне ўсяго 134 сям’і, то напрыканцы XIX стагодзьдзя гасьцёў курорту было ўжо ў сярэднім штогод каля 26 000, а ў 1911 годзе — амаль 71 000. З 1989 году, пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму, Карлавы Вары зноў сталі папулярным сусьветнавядомым курортам.
Славутасьці
рэдагаваць- Белыя Калянады
- 12 лекавых крыніцаў
- Гатэль «Grandhotel Pupp» (1770)
- Царква Марыі-Магдалены (1736)
- Петрапаўлаўская царква (належыць да Расейскай праваслаўнай царквы)
- «Малы Вэрсаль»
Бэхэраўка
рэдагавацьУ Карлавых Варах робяць лікёр «Бэхэраўка».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКарлавы Вары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў