Олда
Олда (Ольда, Оўда), Голда (Голдзь), Аўда — мужчынскае імя.
Олда лац. Ołda | |
Aldo (Olda) | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ольда, Оўда, Голда, Голдзь, Аўда |
Зьвязаныя імёны | Алдыка, Альдона, Аўтаўт, Гаўтар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Олда» |
Паходжаньне
рэдагавацьАлда, Галда або Олда (Aldo, Haldo, Olda) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова алд- (алт-) паходзіць ад гоцкага alds 'стары'[3] (з значэньнем мудрасьці[4]). Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Алдыка (Олдыка, Аўдзіка, Гольдзіка), Альдона (Алдунь), Аўтаўт. Адзначаліся германскія імёны Aldiko, Aldonis (Aldun), Altold. Апроч таго, існуе іменная аснова аўд- (од-, от-), якая паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[5], германскага *auð 'багацьце, спор'[6][a].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Olda (Olt, Holt, Olto, Holto), Awdan, Aldegundis (Aldegunda), Aldir (< Aldheri), Oltman, Aldmirus (Oldmirus), Oldrzych (Holdrzych), Aldwigus[8].
У Прусіі бытавалі імёны: Aldegut[b] (1363 год)[10], Autor[c][12], Aldewisse[d] (1409 год)[14]. У 1604 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Aldus, Mimelensis Borussus, у 1608 годзе — Matthias Altt, Soldaviensis Borussus, у 1622 годзе — Georgius Aldt, Soldaviensis Borussus, у 1641 годзе — Christophorus Altus, Elbingensis Borussus, у 1642 годзе — Fridericus Aldus, Memelensis Prussus[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: двор ихъ отчиньи извечныи на имя Овдово… двор у Белици Овдово (9 траўня 1498 году)[16]; с ыменья его Овдовского… тое именье на Овдове (13 ліпеня 1503 году)[17]; Auda (1504 год)[18]; тры земли у волости Стоклишъскои… Овъдовъщыну (10 лютага 1561 году)[19]; з ыменья Олдова въ повете Лидскомъ[20], з ыменей своихъ въ повете Новогородскомъ лежачихъ, з Овдовичъ[21] (1567 год); въ маетности своей Ольдове въ повете Лидскомъ лежачой… кгрунту дворного Ольдовского… церкви Ольдовское… Ольдова (1635 год)[22]; iegomość pan Kazimierz Krzysztoph na Oldowie y Dziedzielowiczach Tryzna (28 сакавіка 1669 году)[23]; отецъ Клеменсъ на Ольдове и Лебеде Тризна (30 чэрвеня 1678 году)[24]; domek Adama Hołdziewicza (1690 год)[25]; Hołdowicze (1744 год)[26]; xiędzem Bonawenturą Hołdowiczem — exprowincyalem, gwardianem (17 верасьня 1754 году)[27][e].
Носьбіты
рэдагаваць- Ян Альд (Jan Aldus) — выхадзец зь Місьні (Нямеччына), які ў 1586—1590 гадох навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[37]
- Адам Голдзевіч — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1690 годзе
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Голдаў (таксама Олдаў) у Лідзкім павеце[38].
У 1600 годзе ўпамінаецца маёнтак Ольдавічы ў Наваградзкім ваяводзтве[39].
На 1882—1909 гады існавалі маёнтак і вёска (сядзіба і фальварак) Голдавічы на гістарычнай Наваградчыне каля Ляхавічаў[40][41].
На гістарычнай Лідчыне існуе старажытная вёска Голдава (Олдава).
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У «Слоўніку летувіскіх прозьвішчаў» прызнаецца брак тлумачэньня асновы алд- зь летувіскай мовы[7]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Aldguda[9]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Althar[11]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Haldowis[13]
- ^ Таксама:
- Альдзен (адзначалася старажытнае германскае імя Aldina[28], Aldin[29]): на 1906 год існавала вёска Альдзенішкі (Ольдзенішкі) у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[30], у гістарычнай Прусіі існуе вёска Аўдынішкі;
- Аўдат (адзначаліся старажытныя германскія імёны Altad і Audat[31]): у 1589 годзе ўпамінаўся ўпіцкі зямянін Урбан Станіслававіч Аўдатовіч[32];
- Алтар (адзначалася старажытнае германскае імя Althar, Aldar[11]): Миколай Олтаръ Матысовичъ (1567 год)[33], на 1904 год існавала сядзіба Альдорына (Альдарына) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[34];
- Эльдарад (адзначаліся старажытныя германскія імёны Aldrad і Elderad[35]): на 1906 год існаваў засьценак Эльдарады ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[36]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 56.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 31.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 30.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 8.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 78.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 4, 190.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 30.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 11.
- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 61.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 15.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 64.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 12.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 163, 181, 262, 421, 431.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 178—179.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 305.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 142.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 428.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 440.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 458.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 117—118.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 192.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 222.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 45.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 241.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 57.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 223.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 116.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 61, 196.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 139.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 940.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 337.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 62, 834.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 363.
- ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 230.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 203.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 275.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 103—104.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 38.