Ойген Палянскі
О́йген Паля́нскі (па-польску: Eugen Polanski), народжаны Багуслаў Эўгеніюш Палянскі (па-польску: Bogusław Eugeniusz Polański; нарадзіўся 17 сакавіка 1986 году, Сасновец, Польшча) — былы польскі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Польшчы. Акрамя польскага мае й нямецкае грамадзянства.
Ойген Палянскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2008 2008—2010 2009—2010 2010—2013 2013—2018 |
Барусія Мёнхэнглядбах II Барусія Мёнхэнглядбах Хэтафэ → Майнц (арэнда) Майнц Гофэнгайм |
23 (6) 53 (1) 26 (0) 21 (1) 66 (3) 125 (9) |
Зборныя | ||
2011— | Польшча | 19 (0) |
Біяграфія
рэдагавацьУ трохгадовым узросьце з бацькамі пераехаў у нямецкі горад Фірзэн непадалёк ад мяжы зь Нідэрляндамі, дзе й пачаў займацца футболам. Выступаў за аматарскі клюб «Канкордыя» зь Фірзэна, а ў 1994 годзе быў прыняты ў акадэмію мёнхэнглядбахскай «Барусіі». Пасьля 10 гадоў навучаньня дэбютаваў у асноўным складзе пад кіраўніцтвам Дзіка Адвакаата: 12 лютага 2005 году ў матчы Бундэсьлігі супраць «Вэрдэра» ён выйшаў на замену на 81-й хвіліне замест Пэра Клюге. Гэта быў, дарэчы, ягоны адзіны матч у сэзоне 2004—2005 гадоў, а ў сэзоне 2005—2006 гадоў Ойген згуляў ўжо 21 гульню. 19 лістапада 2005 году ён забіў першы гол у Бундэсьлізе ў браму левэркузэнскага «Баера», што прынесла камандзе нічыю 1:1. У 2006 годзе клюб заняў 10-е месца, а праз год і зусім прымудрыўся вылецець у Другую Бундэсьлігу. У сэзоне 2007—2008 гадоў Палянскі згуляў 9 матчаў, а затым пакінуў клюб.
Новай камандай у ягонай кар’еры стаў гішпанскі «Хэтафэ», у які яго запрасіў Віктар Муньяс. Палянскі перайшоў у гішпанскую каманду й дэбютаваў у Ля Лізе 28 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Атлетык Більбао», які «Хэтафэ» перамог зь лікам 1:0. Улетку на правах арэнды Ойген адправіўся ў «Майнц 05», а пасьля сэзона 2009—2010 гадоў і зусім падпісаў афіцыйны кантракт з клюбам на 4 гады[2].
Нацыянальная зборная
рэдагавацьУ 2001—2005 гадох Палянскі выступаў за розныя зборныя Нямеччыны, а ў 2005—2008 гадох ён выступаў за зборную да 21 году й быў ейным капітанам. Аднак з 2011 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Польшчы.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьБагуслаў Эўгеніюш Палянскі вымушаны быў зьмяніць сваё імя пры атрыманьні нямецкага пашпарта, паколькі таго патрабавала нямецкае заканадаўства, то бок нямецкага аналяга славянскаму імя Багуслаў не існуе, таму цяпер ягонае імя — Ойген Палянскі[3]. У ліпені 2011 году ён атрымаў польскі пашпарт, які дазволіў яму гуляць за зборную Польшчы, але не памяняў імя й нават захаваў нямецкае грамадзянства.
Асабіста сябе лічыць больш па мэнталітэце немцам, чым палякам[4]. Сям’я: жонка Караліна, дзеці Тыма (2003) і Лука (4 лістапада 2008)[5]. З 2009 году жыве ў Бінгене-на-Райне[6]. Валодае нямецкай, польскай і гішпанскай мовамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Eugen Polanski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Polanski erhält Vertrag in Mainz bis 2014
- ^ Polanski: Zrobię wszystko, żeby kibice byli ze mnie dumni(недаступная спасылка). przegladsportowy.pl
- ^ Eugen Polanski: chyba bardziej czuję się Niemcem niż Polakiem
- ^ Polanski will der neue Schuster werden(недаступная спасылка). bild.de
- ^ Irgendwann bin ich wieder bei Borussia(недаступная спасылка). bild.de
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьОйген Палянскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў