«Сашо» (па-француску: Football Club Sochaux-Montbéliard) — францускі футбольны клюб з гораду Манбэльяр. Клюб быў заснаваны ў 1928 годзе. Двухразовы чэмпіён Францыі й двухразовы ўладальнік Кубка Францыі, а таксама клюб аднойчы выйграваў Кубак лігі Францыі. «Сашо» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне Агюст Баналі, які разьмешчаны ў межах гораду. «Сашо» быў заснаваны Жан-П’ерам Пэжо й зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу.

Сашо
Поўная назва Football Club Sochaux-Montbéliard
Заснаваны 1928
Горад Манбэльяр, Францыя
Стадыён Стад Агюста Баналі
Умяшчальнасьць: 20 025
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Сашо» добра вядомы сваёй моладзевай акадэміяй, якая рэгулярна трапляе ў сьпіс найлепшых акадэміяў краіны[1]. Сярод вядомых выпускнікоў акадэміі варта адзначыць Яніка Стапыра, Эль-Гаджы Дыюфа, Жэрэмі Мэнэза, Бэрнара Жэнгіні й Бэнуа Пэдрэцьці.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне

рэдагаваць

Футбольны клюб «Сашо» быў заснаваны ў 1928 годзе пад назвай Football Club Sochaux Жан-П’ерам Пэжо дырэктарам Peugeot, францускай кампаніі па вытворчасьці аўтамабіляў. Пэжо імкнуўся стварыць футбольны клюб для вольнага часу працоўнікаў кампаніі. Ён прызначыў Люі Маяр-Саліна першым прэзыдэнтам клюбу, а першым трэнэрам стаў Марыс Байлі. «Сашо» згуляў свой першы матч 2 верасьня 1928 году супраць рэзэрвовага складу мясцовай каманды «Манбэльяр».

 
«Страсбург» і «Сашо» ў фінале Кубка Францыі ў 1937 годзе

Пэжо быў адным зь першых, хто пачаў выступаць за прафэсіяналізацыю францускага футболу, а ў 1929 годзе, дайшоў да таго, што пачаў плаціць сваім гульцам, што было строга забаронена ў той час. У наступным клюб наняў некалькі гульцоў з-за мяжы, што прывяло да хуткага ўзьлёту «Сашо» ў сваім рэгіёне. У чэрвені 1930 году, «Манбэльяр» вырашыў зьліцца з «Сашо» й сфармаваць адзіны клюб. У наступным месяцы Нацыянальная рада Фэдэрацыі футболу Францыі прагаласавала ў падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. У першым сэзоне Чэмпіянату Францыі, «Сашо» заняў трэцяе месца ў сваёй групе. У сэзоне 1934—1935 гадоў «Сашо» перамог свой першы чэмпіёнскі тытул, апярэдзіўшы на адзін пункт «Страсбург». На чале клюбу ў тыя гады быў ўругвайскі трэнэр Конрад Рос, капітанам клюбу зьяўляўся гулец Эт’ен Матлер. «Сашо» дамінаваў у лізе, прайграўшы толькі чатыры разы. Прз два гады тая ж каманда, намаганьнямі, некалькімі гульцамі атрымала перамогу свайго першага Кубку Францыі. У фінале «Сашо» адолеў усё той жа «Страсбур» зь лікам 2:1. Рос скончыў сваю кар’еру ў «Сашо», атрымаўшы яшчэ адзін тытул лігі ў сэзоне 1937—1938 гадоў. Пасьля сэзону 1938—1939 гадоў Рос і яшчэ некалькі гульцоў пакінулі клюб, каб гуляць за мяжой, у сувязі з надыходам Другой сусьветнай вайны.

Ваенны й пасьляваенны пэрыяд

рэдагаваць

У час вайны, імкнучыся выжыць у фінансавым стаўленьні, «Сашо» на час аб’ядноўваецца зь мясцовым канкурэнтам клюбам «Валентыні». Клюб, вядомы як «Сашо-Валентыні», удзельнічаў у ваенны час у чэмпіёнах з 1942 па 1944 гады. Пасьля заканчэньня вайны, «Сашо» аддзяліўся й зноўку стаў прафэсійным клюбам, вярнуўшы сабе першапачатковую назву.

Аднак, клюб ня здолеў вярнуцца ў сваю даваенную форму, а пасьля было прынята рашэньне адмовіцца ад выплачваньня даваенных заробкаў для гульцоў, і замест гэтага засяродзіцца на падтрыманьні бюджэту каманды. У выніку, у першы сэзон пасьля вайны «Сашо» пакінуў элітны дывізіён, заняўшы апошняе месца. Клюб правёў толькі адзін сэзон у другім дывізіёне й вярнуўся ў Лігу 1 у сэзоне 1947—1948 гадоў. Клюб правёў наступныя 13 сэзонаў, гуляючы ў Лізе 1. За гэты час лепшае дасягненьне ў чэмпіянаце краіны было ў сэзоне 1952—1953 гадоў, калі каманда заняла другое месца, саступіўшы ў агульным заліку толькі «Рэймсу». У 1959 годзе клюб зноўку згуляў у фінале Кубку Францыі, тым ня менш, вынік быў не на карысьць «Сашо», клюб атрымаў паразу ад супернікаў з «Гаўру» толькі ў сэрыі пэнальці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць