Марцін Булка

польскі футбаліст

Ма́рцін Бу́лка (па-польску: Marcin Bułka; нар. 4 кастрычніка 1999 году) — польскі футбаліст, брамнік францускага клюбу «Ніцца» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Марцін Булка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1999(1999-10-04)[1] (25 гадоў)
Рост 1,99 м
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніцца
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2022
2020—2021
2021
2021—2022
2022—
Пары Сэн-Жэрмэн
Картахэна (арэнда)
Шатару (арэнда)
Ніцца (арэнда)
Ніцца
2 (0)
3 (0)
9 (0)
1 (0)
40 (0)
Зборныя
2023— Польшча 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Займаўся футболам у роднай Польшчы, але яшчэ ў маладым веку прыяднаўся да акадэміі ангельскага «Чэлсі». У 2019 годзе далучыўся да францскага «Пары Сэн-Жэрмэн»[2]. Запачаткаваў сваю кар’еру 30 жніўня 2019 году ў матчы супраць «Мэцу»[3]. У парыскай камандзе ня здолеў замацавацца, бо быў толькі трэцім брамнікам пасьля Кейляра Наваса і Сэрхіё Рыка. У выніку гулец шмат часу праводзіў у арэндах, як то ў «Картахэне», «Шатару» і «Ніццы». Аднак, у многіх клюбах гудяў вобмаль. Гэтак у складзе «Ніццы» ў сэзоне 2021—2022 гадоў брамнік згуляў ува ўсіх матчах клюбу ў Кубку Францыі, але толькі ў адным матчы лігі супраць «Клермона». 1 чэрвеня 2022 году падпісаў кантракт зь «Ніццай»[4]. У клюбе заставаўся другім брамнікам, але пасьля зыходу Каспэра Шмэйхэля з сэзону 2023—2024 гадоў стаў першым брамнікам каманды.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы 21 лістапада 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць