Ніна Вайтовіч
Ніна Трафімаўна Вайтовіч (10 ліпеня 1913, Дрыса — 4 сакавіка 1976, Менск) — мовазнаўца, Доктарка філялягічных навук (1967). Ганаровы сябар Бэрлінскага геаграфічнага таварыства. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Ніна Вайтовіч | |
Ніна Трафімаўна Вайтовіч | |
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1913 |
---|---|
Месца нараджэньня | Дрыса, Віцебская губэрня |
Дата сьмерці | 4 сакавіка 1976 (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | навукоўца |
Навуковая сфэра | мовазнаўства; літаратуразнаўства |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства |
Вядомая як | аўтарка манаграфій «Баркалабаўскі летапіс» і «Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі» |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | |
Вучні | Іван Яшкін; |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія СССР (1971) |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў сям’і настаўніка. Пасьля сямігодкі закончыла Полацкае пэдвучылішча ў 1930 годзе, два гады працавала настаўніцай беларускай мовы й літаратуры Каменьскай сямігадовай школы Лепельскага раёну й Красналуцкай сямігадовай школы Чашніцкага раёну ў 1932—1933 гадах.
Вучылася на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту з 1933 да 1937 году. Пасьля заканчэньня інстытуту выкладала мову й літаратуру ў Менскім пэдвучылішчы. У лістападзе 1938 г. Ніна Вайтовіч паступіла ў асьпірантуру Менскага пэдагагічнага інстытуту й пачала працу над дысэртацыяй «Аб мове Баркулабаўскага летапісу» пад кіраўніцтвам вядомага савецкага лінгвіста Афанасія Сялішчава.
Ніна Вайтовіч у час вайны жыла ў эвакуацыі ў Расеі. У кастрычніку 1943 г. яе прызначылі начальнікам упраўленьня школ Наркамасьветы БССР у Маскве. 3 ліпеня 1944 да чэрвеня 1945 г. Ніна Вайтовіч працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры й мастацтва АН БССР, які дзейнічаў у Маскве.
Пасьля вайны працягнула навучаньне ў асьпірантуры пры МГУ, дзе пад кіраўніцтвам Рубэна Аванесава завяршыла працу над кандыдацкай дысэртацыяй і ў 1947 г. пасьпяхова яе абараніла.
3 1947 году Ніна Вайтовіч працавала выкладчыкам, а ў 1949—1956 гадах працавала загадчыкам катэдры беларускай мовы ў Менскага пэдагагічнага інстытуту. Далей з 1956 году — у Інстытуце мовазнаўства[1].
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьАўтар падручніка для 6-га клясу «Родная літаратура», які на працягу ад 1945 да 1960 году вытрымаў 16 выданьняў. Ніна Вайтовіч займалася дыялекталёгіяй і гісторыяй беларускай мовы, напісала й апублікавала каля 60 навуковых і метадычных прац па разнастайных пытаньнях беларускага мовазнаўства: манаграфію «Баркулабаўскі летапіс», упершыню ў беларускім мовазнаўстве распрацавала праграмы па курсах гісторыі беларускай літаратурнай мовы (1952), беларускай дыялекталёгіі (1957), а таксама сумесна з Міхаілам Булахавым і Мікалаем Гурскім — праграму па гістарычнай граматыцы беларускай мовы для пэдінстытутаў (1954).
Беларускім дыялектам прысьвечана большая частка навуковых публікацый, у тым ліку й манаграфія «Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі», якая ўяўляе зь сябе скарочаны варыянт абароненай у 1966 г. доктарскай дысэртацыі, дзе ўпершыню ў беларускім мовазнаўстве на матэрыяле палявых дыялекталягічных дасьледаваньняў апісаны тыпы ненаціскнога вакалізму беларускіх гаворак і пададзена іх лякалізацыя на тэрыторыі Беларусі, сувязі з украінскімі і рускімі гаворкамі, прыведзена гіпотэза паходжаньня аканьня ў беларускай мове[2].
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджана ў траўні 1946 году нагрудным знакам «Выдатнік народнай асьветы» за падручнік па беларускай літаратуры для вучняў 6-га клясу. Разам з іншымі супрацоўнікамі Інстытуту мовазнаўства адзначана ў 1971 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР за шэраг калектыўных прац па беларускай лінгвагеаграфіі: «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталёгіі» (1962), «Дыялекталягічны атляс беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталёгіі» (1964) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).
Бібліяграфія
рэдагаваць- Родная літаратура: хрэстаматыя для 6-га класа сярэдняй школы / складзена Вайтовіч, Н. Т.. — Выд. 1-е. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1945. — 343 с.
- Вайтовіч, Н. Т. Да пытання аб фарміраванні нацыянальнай літаратурнай беларускай мовы: Аб суадносінах літаратурнай мовы і дыялектаў. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1958. — 47 с. — (IV Міжнародны з'езд славістаў: даклады). — 1200 ас.
- Родная літаратура: хрэстаматыя для 6-га класа сярэдняй школы / складзена Вайтовіч, Н. Т.. — Выд. 16-е. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 231 с.
- Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі: вучэбны дапаможнік для вышэйшых навучальных устаноў. / складальнікі: А. У. Арашонкава і інш.] ; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава і М. В. Бірылы. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук Беларускай ССР, 1962. — 349 с. — 1450 ас.
- Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карты / Р. І. Аванесаў і інш.; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч; рэдактары-картографы: Л. П. Колабава, А. А. Ляўшынаў, М. С. Руткоўская. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 1. — 338 с. — 1000 ас.
- Дыялекталагічны атлас беларускай мовы: уступныя артыкулы, даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт / Р. І. Аванесаў і інш.] ; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 2. — 969 с. — 1000 ас.
- Нарысы па беларускай дыялекталогіі: Вучэбны дапаможнік для філал. фак ун-таў і педін-таў / Пад рэд.Р. І. Аванесава. — Мінск: Навука і тэхніка, 1964. — 415 с.
- Вайтовіч, Ніна Трафімаўна. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі / рэдактар Р. І. Аванесаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1968. — 217 с. — 1100 ас.
- Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак / Пад рэд. Р. І. Аванесава і інш.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1968. — С. —. — 318 с.
- Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак: кніга карт / Пад рэд. Р. І. Аванесава і інш.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — 111 с.
- Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання лексічнага атласа беларускай мовы / рэдкалегія: Н. Т. Вайтовіч і інш.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1971. — 163 с. — 300 ас.
- Яшкін, І. Я. . Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: (фанетыка) / рэдактар Н. Т. Вайтовіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 173 с. — 1000 ас.
- Вайтовіч Н. Т. Баркалабаўскі летапіс / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 203 с. — 700 ас.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міхайлаў, Павел Аляксандравіч. Ніна Вайтовіч. // Д. В. Дзятко, П. А. Міхайлаў Мовазнаўцы: нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі. — Мінск: Янушкевіч А. М., 2017. — С. 292—301. — ISBN 978-985-7165-18-6.
- ^ Вайтовіч, Ніна Трафімаўна. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі: Дысэртацыя на атрыманьне вучонай ступені доктара філялягічных навукю Ч. 1—2. — Мінск: Навука і тэхніка, 1966. — 647 с.
Літаратура
рэдагаваць- Вайтовіч, Ніна Трафімаўна. // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. — С. 110.
- Вайтовіч, Ніна Трафімаўна. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с. — С. 560.
- Вайтовіч, Ніна Трафімаўна. // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9. — С. 148.
- Вайтовіч, Ніна Трафімаўна. // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0570-6 — С. 188.
- Вайтовіч, Ніна Трафімаўна. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — 727 с. — 9500 ас. С. 558.
- Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 4: Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск: 1996 № 1. — С. 53—56.
- Германовіч І. К. Вайтовіч Ніна Трафімаўна. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 — С. 461.
- Добач, С. Г. Ніна Трафімаўна Вайтовіч. / рэдкал.: М. Р. Суднік і інш. // Беларуская лінгвістыка: зборнік артыкулаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1972. — № Вып. 3. — С. 70—71.
- Крыўко, М. Усе сілы аддавала справе развіцця айчыннай лінгвістыкі. // Настаўніцкая газета : газета. — 29 жніўня 2013. — С. 16.
- Міхайлаў, Павел Аляксандравіч. Свой след у навуцы. // Роднае слова : навукова-мэтадычны ілюстраваны часопіс. — 2003. — № 7. — С. 44.
- Міхайлаў, Павел Аляксандравіч. Нястомны даследчык роднай мовы. // Роднае слова : навукова-мэтадычны ілюстраваны часопіс. — 2003. — № 7. — С. 31—34.