Новы час
Но́вы час, но́вая гісто́рыя або суча́сны пэры́яд — пэрыяд гісторыі чалавецтва, які ідзе пасьля Сярэднявечча (то бок пасьля 1500 року па Н. Хр.) да нашых дзён. Гэткая гістарычная пэрыядызацыя заснаваная пераважна на эўрапейскай і заходняй гісторыі.
Новы час падзяляецца на некалькі пэрыядаў:
- Раньні новы час (к. 1500—1800). Характарызаваўся шырокімі інтэлектуальнымі, палітычнымі і эканамічнымі зьменамі. У гэты пэрыяд адбыліся эпоха Асьветніцтва, індустрыяльная рэвалюцыя і эра рэвалюцый, пачынаючы ад Амэрыкі ды Францыі, пазьней распаўсюджаная на іншыя краіны.
- Позьні новы час пачаўся прыкладна каля 1800 сканчэньнем палітычных рэвалюцый канца XVIII стагодзьдзя. У гэты пэрыяд адбыўся пераход ад імпэрыяў і каляніялізму да нацыяў і дзяржаўнасьці, а таксама адбыліся абедзьве сусьветныя вайны(d).
- Найноўшы час азначае пэрыяд па сканчэньні II сусьветнай вайны ў 1945 ркоу і працягваецца да цяпер. Таксама яго можна разглядаць як падпэрыяд позьняга новага часу.
У Новым часе адбыўся значны прагрэс у навуцы, палітыцы, вайсковай справе і тэхналёгіях. Ён таксама вядомы эпохай геаграфічных адкрыцьцяў ды глябалізацыі. У гэты час эўрапейскія дзяржавы, а пазьней іхнія калёніі пачалі палітычную, эканамічную ды культурную калянізацыю рэшты сьвету.
У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя мадэрнісцкае мастацтва, палітыка, навука ды культура запанавалі ня толькі ў Заходняй Эўропе і Паўночнай Амэрыцы, але распаўсюдзіліся ці не ва ўсе цывілізацыі сьвету, не выключаючы тых, што традыцыйна ўважаліся варожымі заходняму сьвету і глябалізацыі. Шчыльна зьвязаныя з новым часам разьвіцьцё індывідуалізму, капіталізму, урбанізацыі ды вера ў станоўчыя якасьці тэхналягічнага і палітычнага прагрэсу.
Страшэнныя сусьветныя войны ды іншыя праблемы новай эры, мноства якіх паўсталі ў выніку хуткіх пераменаў, а таксама наступаваная адсюль страта ўплыву традыцыйных рэлігій(d) ды маральных нормаў спрычынілася да рэакцыйнай крытыкі сучаснага шляху разьвіцьця. Постмадэрнізм крытыкуе аптымізм і веру ў пастаянны прагрэс(d), а посткаляніяльная тэорыя крытыкуе панаваньне Заходняй Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі над усім сьветам.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |