Антызаходніцтва

процістаяньне заходняму сьвету

Антызахо́дніцтва — ідэалёгія шырокай апазыцыі, староннасьці альбо варожасьці да людзей Заходняй культуры або палітыкі Заходняга сьвету.

Рэжым Лукашэнкі ў Беларусі

рэдагаваць

У Беларусі няма моцнай гістарычнай антызаходняй школы. Антызаходніцтва рэжыму Лукашэнкі мае савецкае паходжаньне[1].

Антызаходніцкія настроі ў Расеі бяруць пачатак у XIX ст. з інтэлектуальных спрэчак паміж заходнікаў і славянафіламі. Калі першыя лічылі Расею адсталай заходняй краінай, другія цалкам адхілялі гэтыя заявы і называлі Захад «гнілым». Важнай постацьцю крытыкі Захаду за маскоўскім гаспадаром Аляксандрам III быў Канстанцін Пабеданасцаў, былы лібэрал, які асудзіў і раскрытыкаваў свае погляды.

За камуністычнай уладай Захад з часам стаў сынонімам «капіталістычнага сьвету», у выніку чаго зьявілася вядомае прапагандысцкае клішэ «тлятворны ўплыў Захаду» (рас. тлетворное влияние Запада).

Па Халоднай вайне шэраг палітыкаў Расейскай Фэдэрацыі падтрымалі прапаганду расейскага праваслаўнага традыцыяналізму і непрыманьне заходняга лібэралізму. Некаторыя ўльтранацыяналістычныя палітыкі, такія як Уладзімер Жырыноўскі, дэкляруючы антыкамунізм, выказваюць найбольш антызаходнія настроі. Уладзімер Пуцін прапагандуе падобную палітыку ў сацыяльных, культурных і палітычных пытаньнях як у самой Расеі, так і за мяжой. Пуцін крытыкуе глябалізм і нэалібэралізм[2] і прасоўвае тыя палітычныя сілы, якія засяроджваюцца на расейскім шавінізьме, «аднаўленьні гістарычнай велічы Расеі» і сыстэматычным супрацьстаяньні лібэральным ідэям і палітыцы[3]. Пуцін цесна супрацоўнічае з Расейскай праваслаўнай царквой, ад кіраўніка якой Кірылы (Гундзяева) ён атрымаў падтрымку на выбарах у 2012 годзе, які назваў кіраваньне Пуціна «Божым цудам»[4]. Расейская праваслаўная царква супрацоўнічае з групамі, якія прапагандуюць расейскія шавіністычныя і антызаходніцкія погляды[5].

  1. ^ Беларусь ці Расея больш савецкая? Спрэчка беларускага і расейскага журналістаў, Радыё Свабода, 2 лістапада 2017 г.
  2. ^ Prozorov S. Russian conservatism in the Putin presidency: The dispersion of a hegemonic discourse // Journal of Political Ideologies. Vol. 10, Nr. 2 (2005). P. 121—143.
  3. ^ Laruelle M. The Izborsky Club, or the New Conservative Avant‐Garde in Russia // Russian Review. Vol. 75, Nr. 4 (2016). P. 626—644.
  4. ^ Gerlach J., Töpfer J. The Role of Religion in Eastern Europe Today. — Springer, 2014. P. 135.
  5. ^ Verkhovsky A. The role of the Russian Orthodox Church in nationalist, xenophobic and antiwestern tendencies in Russia today: Not nationalism, but fundamentalism // Religion, State & Society. Nr. 304 (2002). P. 333—345.