Да нашых дзён
Да нашых дзён, да цяперашняга часу (па-ангельску: Before Present, BP) — сыстэма летазьлічэньня, якая ўжываецца ў археалёгіі, геалёгіі і іншых навуках для запісу датаў, што адносяцца да мінулага. Гэтая сыстэма дазваляе пазьбегнуць датаў кшталту «да нашай эры/нашай эры».
Паколькі панятак «нашых дзён» пастаянна зьмяняецца, стандартовае азначэньне ўжывае пачатковым пунктам адліку 1950 год. Гэта зьвязана з тым, што менавіта ў гэтым годзе радыёвугляродны аналіз стаў практычна ўжывацца.
Радыёвугляроднае датаваньне
рэдагаваць1950 год быў прыняты як год адліку ў радыёвугляродным датаваньні ў 1954 годзе праз выкарыстаньне для калібраваньня ўзору шчаўёвае кіслаты, прыгатаванага Нацыянальным бюро стандартаў ЗША як NBS Standard Reference Material (SRM) 4990B. Канцэнтрацыя 14C ва ўзоры была палічаная болей высокай (на 5%), чым у прыродзе, таму калібравальны стандарт быў вызначаныя як 0,95 канцэнтрацыі 14C ва ўзоры; гэтае значэньне і лічыцца «сучасным узроўнем вугляроду» па стане на 1950 год[1].
Шырокамаштабавыя ядзерныя выпрабаваньні пасьля 1950 году прывялі да глябальнага зьмяненьня суадносінаў між вугляродам-14 і вугляродам-12[2].
Прыклады
рэдагаваць- 12 000 BP = 10 050 год да н. э. (паколькі 1950-ы год н. э. — 12 000 гадоў = -10 050 гадоў)
- 2000 BP = 50 год да н. э.
- 500 BP = 1450 год
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьЗ прычыны таго, што пачатак адліку цяпер параўнальна далёка ў мінулым, прапануецца гіранічнае тлумачэньне ангельскамоўнага скароту BP: па-ангельску: Before Physics — «да фізыкі».
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Currie Lloyd A. The Remarkable Metrological History of Radiocarbon Dating [II] // Journal of Research of the National Institute of Standards Technology. — 109. — 2004. — С. 185–217.
- ^ AD or BC? з www.ScienceCourseware.org