Новазахарпольле
Новазахарпо́льле[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 193 чал. (2004). Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 66 км ад Гомелю.
Новазахарпольле | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 193 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′0″ пн. ш. 30°53′39″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 30.89417° у. д.Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 30°53′39″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 30.89417° у. д. |
Новазахарпольле на мапе Беларусі Новазахарпольле |
На ўсход і захад мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Чачора (прыток ракі Сож).
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў канцы XIX стагодзьдзя перасяленцамі зь вёскі Захарпольле (цяпер у складзе г. Чачэрск). У 1926 працаваў паштовы пункт, у Чачэрскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 3 кастрычніка 1943 нямецкія войскі спалілі 15 двароў і забілі 70 жыхароў. 25 жыхароў загінулі на франтох. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). Пляніроўка складаецца з доўгай паўвыгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі сядзібамі. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1926 — 54 двары, 316 жыхароў; 1940 — 83 двары, 349 жыхароў; 1959 — 431 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 84 гаспадаркі, 193 жыхары[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.