Народная газета

беларуская газэта
(Перанакіравана з «Народная газэта (Беларусь)»)

«Наро́дная газэ́та» (наркам. Народная газета) — грамадзка-палітычная газэта, якая выдаецца ў Менску на беларускай і расейскай мовах. У першай палове 1990-х гадоў была афіцыйным друкаваным выданьнем Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь (законнага парлямэнту Беларусі), а з 1996 году — створанага рэжымам Лукашэнкі Нацыянальнага сходу й стала ягоным прапагандысцкім выданьнем[1]. У 1990—2020 гадох выходзіла пад дэвізам «Жыве Беларусь!».

Народная газета
Тып газэта
Заснаваная 1990
Мова беларуская мова
Штаб-кватэра
Афіцыйны сайт ng.by

Гісторыя

рэдагаваць

Першы нумар выйшаў 2 кастрычніка 1990 году. Заснавальнік — адкрытае акцыянэрнае таварыства «Народная газета». Займала дэмакратычную пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасьці грамадзянаў. Сярод іншага, апублікавала аповесьць Францішка Аляхновіча «Ў капцюрах ГПУ», артыкулы Зянона Пазьняка «Пра Леніна і камуністаў», «О русском империализме и его опасности» і інш. 10 сакавіка 1995 году надрукавала ліст да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ад імя Зьдзіслава Вальняровіча (пазьней выявілася, што сапраўдным аўтарам была выкладніца Школы алімпійскага рэзэрву Рэгіна Зімніцкая). 17 сакавіка 1995 году Лукашэнка выдаў указ «Аб асобных парушэньнях заканадаўства ў дзейнасьцi сродкаў масавай iнфармацыi», дзе насуперак дзейнаму закону (галоўнага рэдактара газэты мог прызначыць толькі парлямэнт) вызваліў ад пасады Ёсіфа Сярэдзiча. Нягледзячы на заклікі апазыцыі, Вярхоўны Савет не адстаяў галоўнага рэдактара ўласнага выданьня[2].

17 сакавіка 1995 году сваім указам Лукашэнка прызначыў новага галоўнага рэдактара Мікалая Галко. Тым часам Ёсіф Сярэдзіч стварыў новую газэту Народная Воля, першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 году. Калі ў сакавіку 1995 году наклад «Народнай газеты» складаў 558 тысячаў асобнікаў, то ў верасьні 2005 году ён зьменшыўся да 258 тысячаў. З стварэньнем рэжымам Лукашэнкі Нацыянальнага сходу публікуе пастановы Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі[3], а таксама іншыя афіцыйныя заканадаўчыя акты[4].

4 сьнежня 2020 году зьмяніла дэвіз «Жыве Беларусь!» на «Жыві і квітней, Беларусь!»[5].

Галоўныя рэдактары

рэдагаваць
  • Ёсіф Сярэдзіч (1990—1995)
  • Мікалай Галко (1995—1996)
  • Міхаіл Шыманскі (1996—2004)
  • Уладзімер Андрыевіч (2005—2014)
  • Ігар Савосьценка (з 2014)

Літаратура

рэдагаваць