Ганутка (басэйн Нёмана)
рака ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці і Вялейскім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Нарачы, басэйн Нёману
(Перанакіравана з «Ганутка (прыток Нарачы)»)
Гану́тка — рака ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці і Вялейскім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Нарачы (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰. Пачынаецца каля вёскі Куляшы, упадае ў Нарач на паўднёвай ускраіне вёскі Ручыца. На ўсім працягу каналізаваная.
Ганутка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Куляшы |
Вусьце | Нарач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Смаргонскі раён і Вялейскі раён |
Даўжыня | 12 км |
Плошча басэйну | 59 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,9 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 121