Алесандра Буанджорна
Алесандра Буанджорна (па-італьянску: Alessandro Buongiorno; нар. 6 чэрвеня 1999 году) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Алесандра Буанджорна | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 чэрвеня 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 1,94 м | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Напалі | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2024 2018—2019 2020 2024— |
Тарына → Карпі (арэнда) → Трапані (арэнда) Напалі |
99 (4) 18 (0) 13 (0) 13 (1) |
Зборныя | ||
2023— | Італія | 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьБуанджорна ёсьць выхаванцам футбольнай школы «Тарына». 14 лютагу 2018 году абаронца склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам, паводле якога заставаўся ў клюбе да 2022 году[2]. 4 красавіка 2018 году запачаткаваў кар’еру ў Сэрыі А згуляўшы за «Тарына» ў матчы супраць «Кратонэ». У тым матчы абаронца выйшаў на замену на 82-й хвіліне, але праз пашкоджаньне быў вымушаны сысьці з гульнёвай пляцоўцы на 88-й хвіліне[3]. Каб здабыць практыку, абаронца быў аддадзену ў арэнду ў клюб Сэрыі Б «Карпі», у складзе якога дэбютаваў 25 верасьня 2018 году. Па вяртаньні з арэнды Буанджорна ня здолеў замацавацца ў камандзе ды нават не зьяўляўся на полі. У выніку 11 студзеня 2020 году зноў выправіўся ў арэнду, далучыўшыся да яшчэ аднаго клюбу Сэрыі Б «Трапані». У складзе каманды згуляў 13 матчаў.
Вярнуўшыся ў Турын, Буанджорна падоўжыў кантракт з клюбам да 2024 году[4]. 17 сьнежня 2020 году ён згуляў свой першы матч як гулец пачатковага складу ў матчы Сэрыі А супраць «Ромы»[5]. У наступным сэзоне, з прыходам на трэнэрскую пасаду Івана Юрыча, гулец пачаў больш рэгулярна зьяўляцца ў каманднай абароне, якая цяпер складалася з трох чалавек[6]. Буанджорна стаў футбалістам першай адзінаццатцы ў сэзоне 2022—2023 гадоў. Матч супраць «Сасуолё», які адбыўся 17 верасьня 2022 году, згуляў у якасьці капітана[7]. 3 траўня 2023 году забіў свой першы гол у італьянскай лізе, адзначыўшыся ў пераможным матчы супраць «Сампдорыі» ў Генуі (0:2)[8]. 13 ліпеня 2024 году абаронца далучыўся да «Напалі», што каштавала нэапальскаму клюбу 35 мільёнаў эўра і 5 мільёнаў эўра ў дадатак у якасьці бонусаў[9]. З «Напалі» гулец склаў працоўную дамову тэрмінам на пяць гадоў[10].
Міжнародная
рэдагаваць17 сакавіка 2023 году Буанджорна быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі на два адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Ангельшчыны і Мальты[11]. Аднак гулец дэбютаваў толькі 18 чэрвеня ў матчы за трэцяе месца ў Лізе нацыяў 2022—2023 гадоў супраць зборнай Нідэрляндаў, які скончыўся на карысьць італьянцаў зь лікам 3:2[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Alessandro Buongiorno // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Primavera, Torino: Alessandro Buongiorno rinnova fino al 2022». Toro News
- ^ «Fixtures and Results | Season 2017-18 | Matchday 27». Serie A.
- ^ «Buongiorno, rinnovo fino al 2024». Torino FC.
- ^ Satori, Gianluca (18.12.2020). «Le pagelle di Roma-Torino 3-1: Belotti un leone, Edera si fa vedere». Toro News
- ^ Manassero, Francesco (2.11.2021). «Per il Toro è un Buongiorno: „Il ragazzo ora è esplosivo“». La Stampa.
- ^ «Torino Buongiorno: „La fascia da capitano è un grande orgoglio“». Calcio Mercato.
- ^ Pagliara, Mario (3.05.2023). «Apre Buongiorno, chiude Pellegri: un bel Toro passa in casa Samp». Gazzetta dello Sport.
- ^ «C’è l’annuncio ufficiale, il Napoli piazza un altro colpo: Buongiorno alla corte di Conte». Goal.
- ^ «Buongiorno joins Napoli from Torino». Reuters.
- ^ «Nazionale, Mancini chiama l’argentino Retegui. Prima anche Falcone e Buongiorno». La Repubblica.
- ^ Rotondaro, Vittorio. «L’ascesa di Buongiorno: dall’exploit al Torino alla gran prestazione in Olanda». Goal
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball