Алекс Мэрэт
А́лекс Мэрэ́т (па-італьянску: Alex Meret; нар. 22 сакавіка 1997 году) — італьянскі футбаліст, брамнік клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Алекс Мэрэт | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 сакавіка 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Напалі | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2018 2016—2018 2018— |
Удынэзэ → СПАЛ (арэнда) Напалі |
0 (0) 43 (0) 141 (0) |
Зборныя | ||
2019— | Італія | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ сэзоне 2015—2016 гадоў Мэрэт, як выхаванец клюбу «Ўдынэзэ», быў пераведзены ў першую каманду ў якасьці другога галкіпэра пасьля Арэстыса Карнэзіса. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 2 сьнежня 2015 году матчы Кубка Італіі супраць «Аталянты». У ліпені 2016 году Мэрэт быў выпраўлены ў арэнду ў клюб Сэрыі Б СПАЛ[4]. Па вяртаньні з арэнды зноў быў накіраваны ў СПАЛ на яшчэ адзін сэзон[5].
5 ліпеня 2018 году брамнік прыяднаўся да «Напалі» з 30 чэрвеня 2023 году. Сума трансфэру, узгодненая з «Удынэзэ», складала 35 мільёнаў эўра[6][7]. Гулец дэбютаваў у эўрапейскіх турнірах 14 лютага 2019 году ў выязным пераможным матчы зь лікам 3:1 над швайцарскім «Цюрыхам» у першай двубойнай сустрэчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы[8][9]. Цягам першых двух сэзонаў у «Напалі» адбывалася ратацыя Мэрэта разам з калюмбійцам Давідам Асьпінам. Аднак пад кіраўніцтвам новага трэнэра клюбу Джэнара Гатуза італьянец часьцей апынаўся на лаўцы запасных да перапынку ў сэзоне з чыньніку пандэміі каранавірусу ў сакавіку 2020 году. Па дыскваліфікацыі Асьпіны перад фінальным матчам Кубка Італіі супраць «Ювэнтусу» Мэрэт зноў выйшаў у стартавым складзе і дапамог камандзе здабыць кубак краіны. У далейшым Мэрэт зноў ратаваўся з Асьпінам. Пры Лючана Спалецьці брамнік зноў стаў другім галкіпэрам каманды, пераважна баронячы браму толькі ў Лізе Эўропы і Кубку Італіі.
З сэзону 2022—2023 гадоў пасьля таго, як Асьпіна пакінуў клюб, Мэрэт стаў галоўным брамнікам каманды. Ён сыграў важкую ролю ў тым, каб нэапалітанскі клюб здабыў тытул чэмпіёну Італіі.
Міжнародная
рэдагавацьУ сакавіку 2017 году, пасьля ўражлівых выступаў у складзе СПАЛ у Сэрыі Б, Мэрэт быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Італіі дзеля ўдзелу ў кваліфікацыі чэмпіянату сьвету на матч супраць зборнай Альбаніі і таварыскі матч супраць зборнай Нідэрляндаў[10]. Брамнік дэбютаваў у асноўным складзе зборнай пад кіраўніцтвам трэнэра Рабэрта Манчыні 18 лістапада 2019 году, выйшаўшы на замену Сальваторэ Сырыгу ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Армэніі ў апошнім адборачным матчы Італіі да чэмпіянату Эўропы 2020 году[11].
Дасягненьні
рэдагаваць«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Alex Meret // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alex Meret // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б http://calcio-seriea.net/scheda_giocatore/2017/10411/
- ^ «Spal, è fatta con il portiere Meret. Confermato il jolly Spighi». Il Resto del Carlino.
- ^ «Meret return to Ferrara». Goal.
- ^ Gladwell, Ben (5.07.2018). «Napoli sign Fabian Ruiz from Real Betis and Alex Meret from Udinese». ESPN FC.
- ^ «Meret arrives for Napoli». Football Italia.
- ^ «EL: Napoli dominate in Zurich». Football Italia.
- ^ Nicita, Maurizio (15.02.2019). «Napoli, Meret: parate europee. Un debutto che vale oro». La Gazzetta dello Sport.
- ^ «Italy: New faces for Albania and Holland». Football Italia.
- ^ «Italy: Armenia annihilated 9-1!». Football Italia.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball