Хвіча Кварацхелія

грузінскі футбаліст

Хві́ча Кварацхе́лія (па-грузінску: ხვიჩა კვარაცხელია; нар. 12 лютага 2001 году) — грузінскі футбаліст, ўінгер італьянскага клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Грузіі.

Хвіча Кварацхелія
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 2001(2001-02-12)[1] (23 гады)
Рост 1,83 м
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Напалі
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018
2018—2019
2019
2019—2022
2022
2022—
Дынама Тбілісі
Руставі
Лякаматыў М (арэнда)
Рубін
Дынама Батумі
Напалі
4 (1)
18 (3)
7 (1)
69 (9)
11 (8)
81 (28)
Зборныя
2019— Грузія 40 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць
 
Кварацхелія ў кашулі «Лякаматыва».

Сваю кар’еру запачаткаваў у 2017 годзе ў складзе тбіліскага «Дынама». Пасьля ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Руставі», склаўшы кантракт як вольны агент[2]. 15 лютага 2019 году Кварацхелія на правах арэнды прыяднаўся да расейскага клюбу «Лякаматыў»[3]. Дэбютаваў у расейскай лізе 10 сакавіка, выйшаўшы на замену на 86-й хвіліне замест Джэфэрсана Фарфана ў матчы супраць махачкалінскага «Анжы». 1 ліпеня клюб абвесьціў, што Кварацхелія пакінуў клюб па заканчэньні тэрміну арэнды[4]. Пасьля страты гульца галоўны трэнэр клюбу з сталіцы Расеі Юры Сёмін давёў, што быў вельмі расчараваны тым, што ня здолеў утрымаць грузіна, паколькі трэнэр зважаў яго надзвычай таленавітым футбалістам[5]. Пасьля абараняў колеры расейскага «Рубіну»[6]. Праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну замежныя гульцы расейскай Прэм’ер-лігі атрымалі мажлівасьць тэрмінова спыніць дамовы[7]. У выніку нападнік скасаваў дамову з расейцамі і на час вярнуўся на радзіму, дзе далучыўся да батумскага «Дынама».

1 ліпеня 2022 году каманда Сэрыі А «Напалі» пацьвердзіла аб падпісаньні кантракта з футбалістам тэрмінам да 2027 году. Паводле паведамленьня, італьянцам дамову каштавала 10—12 мільёнаў эўра[8]. 15 жніўня гулец дэбютаваў у складзе новага клюбу, зьявіўшыся ў матчы супраць «Вэроны»[9]. Кварацхелія хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грузіі 7 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць зборнай Гібральтару.


Дасягненьні

рэдагаваць

«Лякаматыў»:

«Напалі»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць