Скот Мактомінэй

шатляндзкі футбаліст

Скот Мактомінэй (па-ангельску: Scott McTominay; нар. 8 сьнежня 1996 году) — шатляндзкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Шатляндыі.

Скот Мактомінэй
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 сьнежня 1996(1996-12-08)[1] (27 гадоў)
Рост 190 см[2]
Вага 88 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Напалі
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2024
2024—
Манчэстэр Юнайтэд
Напалі
178 (19)
10 (2)
Зборныя
2018— Шатляндыя 58 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Мактомінэй трапіў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд» у веку пяці гадоў, наведваючы філію ў Прэстане[3]. Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў у ліпені 2013 году[4], але некалькі гадоў пасьля гэтага абараняў колеры клюбу ў юнацкіх і моладзевах камандах. 30 красавіка 2017 году ўпершыню трапіў у заяўку клюбу на матч Прэм’ер-лігі супраць «Сўонсі Сіці», але на полі не зьяўляўся. Запачаткаваў выступы ў найвышэйшай ангельскай лізе 7 траўня, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Арсэналу»[5]. У сэзонах 2017—2018 гадоў і 2018—2019 гадоў часам прыцягваўся да матчаў першай каманды, але зьяўляўся эпізадычна. Свой першы гол забіў 2 красавіка 2019 году, улучыўшы мяч у браму «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[6].

У 2019 годзе ўжо пачаў часьцей зьяўляцца ў складзе манчэстэрцаў. 26 сьнежня атрымаў траўму калена, што вымусіла яго прапусьціць два месяцы[7]. 23 чэрвеня 2020 году склаў новую працоўную дамову, паводле якой супраць мусіць працягвацца да чэрвеня 2025 году[8]. 20 сьнежня 2020 году гулец за тры хвіліне ўчыніў галявы дубль у матчы супраць «Лідс Юнайтэд»[9]. Пасьля таго як да клюбу далучыўся Казэміру, Мактомінэй страціў месца ў асноўным складзе, гуляючы ўжо ня гэтак часта. 17 сьнежня 2023 году шатляндзец упершыню выйшаў на пляцоўку як капітан каманды ў матчы супраць «Лівэрпулу»[10].

30 жніўня 2024 году Мактомінэй завяршыў 7-гадовую кар’еру ў складзе ангельскага клюбу, далучыўшыся да складу італьянскага клюбу «Напалі»[11]. Паведамлялася, што дамова між клюбамі каштавала італьянцам 25,7 млн фунтаў стэрлінгаў[12] ​.

Міжнародная

рэдагаваць

Не зважаючы на тое, што Мактомінэй нарадзіўся ў Ангельшчыне, гулец меў мажлівасьць абараняць Шатляндыю, бо ягоны бацька паходзіць з гэтага краю. Свой першы матч у складзе нацыянальнай зборнай Шатляндыі 23 сакавіка 2018 году, згуляўшы супраць зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць