Ма́рэк Га́мшык (па-славацку: Marek Hamšík; нарадзіўся 27 ліпеня 1987 году, Банска Быстрыца, Чэхаславаччына) — славацкі атакуючы паўабаронца кітайскага клюбу «Далянь Аэрбін» і нацыянальнай зборнай Славаччыны. Былы гулец браціслаўскага «Словану» й італьянскай «Брэшыі». Удзельнік чэмпіянату сьвету 2010 году, на якім быў капітанам сваёй зборнай, якая дайшла да 1/8 фіналу.

Марэк Гамшык
Dinamo-Napoli (7).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 1987(1987-07-27)[1] (33 гады)
Банска Быстрыца, Славацкая сацыялістычная рэспубліка, Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка
Рост 183 см[2]
Вага 79 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Далянь Аэрбін
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004
2005—2007
2007—2019
2019—
Слован Браціслава
Брэшыя
Напалі
Далянь Аэрбін
6 (1)
65 (10)
408 (100)
28 (2)
Зборныя
2007— Славаччына 120 (25)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2019.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2019.

Найлепшы футбаліст Славаччыны 2009 і 2010 гадоў.

Кар’ераРэдагаваць

«Слован»Рэдагаваць

У «Слован» Марэк патрапіў дзякуючы сувязям свайго дзядулі. Аднак пераход Гамшыка быў ускладнены тым, што ягоная былая каманда «Юпі» запатрабавала ў «Словану» грошы за ягоны пераход. У адпаведнасьці з законам «Слован» быў абавязаны заплаціць кампэнсацыю ў памеры 125 тысячаў славацкіх кронаў, але клюб знаходзіўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і кампэнсацыю выплаціў бацька Марэка, прадаўшы сямейны аўтамабіль. 24 ліпеня 2004 году ва ўзросьце 16 гадоў Гамшык дэбютаваў за асноўны склад «Словану» ў матчы другога дывізіёна Славаччыны супраць клюбу «Земплін» зь Міхалаўцаў[3].

«Брэшыя»Рэдагаваць

Марэк прыцягнуў увагу прадстаўніка італьянскай «Брэшыі» Маўрысіё Мікельлі й у хуткім часе гулец падпісаў кантракт зь італьянскім клюбам. За гульца «Брэшыя» заплаціла ўсяго 60 тысячаў эўра[4]. 20 сакавіка 2005 году ў матчы Сэрыі A з «К’ева» Марэк дэбютаваў за асноўны склад свайго клюбу. У наступным сэзоне Марэк, які зьмяніў свой ​​нумар на 17, стаў нашмат часьцей зьяўляцца ў аснове сваёй каманды. 11 студзеня 2006 году Марэк забіў свой першы гол за «Брэшыю» ў матчы на Кубак Італіі.

«Напалі»Рэдагаваць

Марэк, які зноўку ўзяў сабе 17 нумар, стаў другім па кошце футбалістам у гісторыі нэапалітанскага клюбу пасьля Дыега Марадоны[5]. За свой новы клюб Марэк дэбютаваў 15 жніўня 2007 году ў матчы першага раўнду Кубка Італіі супраць «Чэзэны». Матч завяршыўся перамогай нэапалітанцаў зь лікам 4:0, а сам Марэк забіў гол і аддаў галявую перадачу[6]. Празь некалькі дзён Марэк дэбютаваў за «Напалі» і ў матчы Сэрыі A.

Міжнародныя выступыРэдагаваць

На пачатку 2007 году галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Славаччыны Ян Коцян, знаходзячыся пад уражаньнем ад выступаў Марэка за «Брэшыю», выклікаў яго ў склад галоўнай каманды краіны. 7 лютага 2007 году ў гішпанскім горадзе Хэрэс-дэ-ля-Франтэра ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы адбыўся дэбют Гамшыка за нацыянальную зборную. Ён выйшаў на поле на 81 хвіліне пры ліку 2:2, які й быў зафіксаваны на табло пасьля фінальнага сьвістку[7].

ДасягненьніРэдагаваць

«Напалі»:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Марэк Гамшыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў