Наносы (вёска)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Нано́сы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
Наносы | |
трансьліт. Nanosy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Кабыльніцкі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222401 |
СААТА: | 6240833089 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′44″ пн. ш. 26°42′51″ у. д. / 54.86222° пн. ш. 26.71417° у. д.Каардынаты: 54°51′44″ пн. ш. 26°42′51″ у. д. / 54.86222° пн. ш. 26.71417° у. д. |
± Наносы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася вёскай у складзе Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 5 двароў і 60 жыхароў.
- 1904 год — вёска Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету, насельніцтва складала 124 жыхары.
- 1908 год — вёска налічвала 12 двароў і 77 жыхароў.
- У 1935—1936 гадох вяскоўцы бралі актыўны ўдзел у Нарачанскім выступленьні рыбакоў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Шэметаўскага сельсавету Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 5 жніўня 1954 году вёска ўвайшла ў склад Сырмескага сельсавету, 31 жніўня 1959 году — у склад Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- у 1960 годзе вёска налічвала 85 жыхароў.
- З 25 лютага 1971 году вёска знаходзілася ў складзе Нарачанскага курортнага пасялковага савету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 21 жыхар
- 1999 год — 27 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 15 двароў, 29 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 339
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.