Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ганаровае званьне Рэспублікі Беларусі

«Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» — беларускае ганаровае званьне.

Адзнака заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Ганаровае званьне прысвойваецца высокапрафэсійным артыстам, рэжысэрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якія працуюць у сфэры мастацтва дзесяць і больш гадоў, а артыстам балета з улікам спэцыфікі іх жанру — пяць і больш гадоў, — і стварылі высокамастацкія выявы, спэктаклі, кінафільмы, тэлеспэктаклі, тэлефільмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевізійныя і радыётворы, і якія атрымалі грамадзкае прызнаньне.

ЛітаратураРэдагаваць