Чараўніцы
«Чараўні́цы» — беларускі жаночы музычны калектыў (ВІА), што выступаў у савецкі час (1971—1991).
Чараўніцы | |
Гады | 1971—1991 2011 — дасюль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Беларусь |
Мова | беларуская, расейская |
Жанр | поп, джаз, рок |
Выдавец | Мэлёдыя |
charovnicy.by |
Утвораны ў 1971 годзе Генадзем Летынскім на базе гарадзенскага ДК Тэкстыльшчыкаў. Удзельніцы групы — выпускніцы Гарадзенскай музычнай вучэльні. З 1974 году прыняты ў штат Белдзяржфілярмоніі.
Рэпэртуар складаўся зь беларускіх народных песень, сучаснай папулярнай музыкі. Удзельніцы ВІА адрозьніваліся выдатнымі вакальнымі дадзенымі, валоданьнем харэаграфіяй і многімі музычнымі інструмэнтамі.
Ляўрэат 6-га Ўсесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады 1979 году. Падчас таго выступу зламаліся абедзьве гітарныя калёнкі. Музыкі пад клявішы і ўдарныя скончылі кампазыцыю, а дудкі выканалі свой пройгрыш. Усё гэта спалучалася з танцам. Журы, пад старшынствам Аркадзя Райкіна, апладзіравала стоячы, а Ёсіф Кабзон сказаў: «Вы нас проста зачаравалі».
«Чараўніцы» пасьпяхова гастралявалі ня толькі па Беларусі, але і па гарадах СССР, а таксама пабывалі ў Вугоршчыне і НДР, выступалі перад савецкімі салдатамі ў Аўганістане.
У 1989 годзе «Чараўніцы» адзіны беларускі калектыў, які абралі для ўдзелу ў культурнай праграме 13-га Сусьветнага фэстывалю моладзі і студэнтаў, які праходзіў у Пхэньяне. Пад акампанэмэнт маскоўскага аркестру гурт выканаў папуры на джазавыя тэмы Глена Мілера. Неўзабаве ў Маскве ў канцэртнай зале «Расея» зь велізарным аншлягам прайшоў сольны канцэрт «Чараўніц».
У 1991 годзе калектыў спыніў сваё існаваньне. За гады сваёй дзейнасьці яго склад неаднаразова мяняўся.
Упершыню пасьля доўгага перапынку «Чараўніцы» сабраліся і выступілі ў 2011 годзе, на сольным канцэрце Надзеі Мікуліч. З гэтага моманту было вырашана аднавіць творчую дзейнасьць. Калектыў запісаў новыя песьні, выступаў з канцэртамі, здымаў кліпы.
З ансамблем супрацоўнічалі такія вядомыя кампазытары, як Юры Семяняка, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Уладзімер Мулявін, Яўген Глебаў, Алег Елісеенкаў. Фірмай «Мэлёдыя» было выпушчана некалькі кружэлак.
Склад
рэдагавацьБягучы склад
рэдагаваць- Людміла Навумовіч, вакал, дырэктар (з 1980)
- Вольга Макушынская, вакал, музычны кіраўнік (з 1986)
- Паліна Базылева, вакал (з 2012)
- Ганна Церахава, саксафон (з 2012)
- Людміла Пасмурцава, труба, шэйкер, мастацкі кіраўнік (з 1980)
- Сьвятлана Рагула, саксафон (з 1986)
Дыскаграфія
рэдагавацьНа фірме «Мелёдыя» было выпушчана некалькі кружэлак:
- 1979, фірма «Мэлёдыя», Рыскі завод, С 60-11063-64[1]
- Першы бок:
- Я зачарована табой (У. Буднік — У. Някляеў)
- Не за вочы чорныя (Юры Семяняка — Адам Русак)
- Ты ўспомні ўсё (Ігар Лучанок — Аркадзь Куляшоў)
- Я чакаю цябе (У. Буднік — В. Пятроў)
- Другі бок:
- Ручаёчак, ручаёк (Б. Фёдараў — Н. Тулупава)
- Я не магу пра Вас забыцца (Ігар Лучанок — П. Броўка)
- Пацалунак (Ігар Лучанок — Уладзімер Карызна)
- На новае лета (беларуская нар. песьня)
- Удзень, уночы (Б’ёрн Ульвэўс, Бэні Андэрсан — расейскі тэкст У. Жукава)
- 1982, фірма «Мэлёдыя», Ленінградзкі завод, С62-18751-004, працягласьць: 00:12:42 (міньён)
- Першы бок:
- Музыка (Э. Зарыцкі — Уладзімер Карызна, апрацоўка А. Бурнштэйна)
- Неделька (расейская народная песьня, апрацоўка А. Архіпава)
- Такі сон (Э.Зарыцкі — Д.Бядуля)
- Пах чабаровы (У. Буднік — К. Кірыенка)
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Д.П. «ЧАРАЎНІЦЫ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 329–330. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8