Міраслава Сапілка

украінская паэтка, пісьменьніца

Мірасла́ва Сапíлка (па-ўкраінску: Мирослава Сопілка; сапраўднае імя Юлія Сямёнаўна Місько-Пастушэнка; 29 жніўня 1897, Віньнікі, Львоўскі павет, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 28 лістапада 1937, Кіеў, УССР, СССР) — украінская паэтка, празаіца расстралянага адраджэньня[1].

Міраслава Сапілка
укр. Мирослава Сопілка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні укр. Юлія Семенівна Мисько-Пастушенко
Нарадзілася 29 жніўня 1897(1897-08-29)
Памерла 28 лістапада 1937(1937-11-28) (40 гадоў)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1928-1937
Мова украінская мова і польская мова
Значныя творы Роботящим рукам (1931)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Зь дзяцінства батрачыла. Пасьля 1917 году ўладкавалася на працу мадысткай. З раньняга ўзросту захапілася літаратурай, асабліва паэзіяй.

У 1927 пазнаёмілася і зьблізілася зь пісьменьнікамі В. Бабінскім, М. Ірчанам, Гірняком — сябрамі літаратурнай арганізацыі «Горно». У 1928 пачала друкавацца ў часопісах «Вікна», «Сяйво» і іншых газэтах Заходняй Украіны[2].

У 20-х гадах Міраслава Сапілка падтрымлівала сувязь з заходнеўкраінскім рэвалюцыйным падпольлем, сябравала з сябрамі КПЗУ. Удзельнічала ў нелегальных сходах чыгуначнікаў, да якіх належаў муж паэткі — Міхаіл Пастушэнка. Двойчы арыштоўвалася польскай дэфэнзівай[3].

У канцы 1930 году пераехала ў Савецкую Ўкраіну, спачатку ў места Камянец-Падольскі, дзе працавала ў краязнаўчым музэі. Затым (1932) пераехала ў Харкаў. Міраслава Сапілка была чаліцай літаратурнай арганізацыі Заходняй Украіны. Кніга вершаў «Роботящим рукам» (1931). Выступіла яна і як празаіца, напісаўшы вялікую аповесьць «Затишне місто Забобонники».

Міраслава Сапілка была арыштаваная ў першай палове 1937 года разам з мужам Міхалам Пастушэнкам. На допытах ні яна, ні ейны муж ні ў чым не скампрамэтавалі сябе і адпрэчылі ўсе абвінавачваньні сьледзтва. І ўсё ж 22 лістапада 1937 г. асобая нарада пры НКУС СССР прыгаварыла паэтка да расстрэлу. Прысуд быў выкананы 28 лістапада ў Кіеве. Верагодней за ўсё, ейнае цела было пахаванае на Лук’янаўскіх могілках. Доўгі час пра ейны лёс нічога не было вядома, афіцыйна лічылася, што яна загінула ў высылцы 18 лістапада 1942 году[4].

Рэабілітаваная пасьмяротна.

У Віньніках ёсьць вуліца Міраславы Сапілкі[5].

Творчасьць

рэдагаваць

Свае першыя паэтычныя спробы паэтка і празаіца Міраслава Сапілка апублікавала ў Польшчы ў 1928 годзе ў часопісах «Сяйво» і «Вікна», друкавалася таксама ў галіцкіх газэтах. 12 мая 1929 года Міраслава апынулася ў ліку заснавальнікаў літаратурнага гуртка «Горно»[6].

У 1973 г. выйшаў зборнік выбраных твораў Міраславы Сапілкі «Да сонца»[7].

  • «Роботящим рукам» (1931).
  • «До сонця», Мирослава Сопілка. («Дніпро», Київ, 1973).
  1. ^ Сопілка Мирослава // Шевченківська енциклопедія: — Т. 5: Пе—С: у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський. — Київ: Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 905.
  2. ^ Сопілка Мирослава // Шевченківська енциклопедія: — Т. 5: Пе—С: у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський. — Київ: Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 905.
  3. ^ Віталій Квітка, «Віяла крил» Мирослави Сопілки, Український інтерес, 22.11.2022, https://web.archive.org/web/20230305152738/https://uain.press/blogs/1115542-1115542
  4. ^ Віталій Квітка, «Віяла крил» Мирослави Сопілки, Український інтерес, 22.11.2022, https://web.archive.org/web/20230305152738/https://uain.press/blogs/1115542-1115542
  5. ^ Байцар Андрій. Видатні винниківчани: Науково-краєзнавче видання / А. Л. Байцар. — Львів-Винники, 2012. — 88 с.
  6. ^ Енциклопедія українознавства : Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
  7. ^ Мирослава Сопілка. До сонця. Київ: Дніпро, 1973.