Мінчакі
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Мінчакі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Мінчакі | |
трансьліт. Minčaki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 8 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222397 |
СААТА: | 6240831071 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′25″ пн. ш. 26°53′24″ у. д. / 54.89028° пн. ш. 26.89° у. д.Каардынаты: 54°53′25″ пн. ш. 26°53′24″ у. д. / 54.89028° пн. ш. 26.89° у. д. |
± Мінчакі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 4 двары, 21 жыхара.
- 1904 год — вёска налічвала 38 жыхароў.
- 1908 год — у складзе вёскі 7 двароў, 40 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 5 двароў і 25 жыхароў.
- 1931 — вёска налічвала 10 двароў і 47 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 11 двароў і 43 жыхары.
- Верасень 1943 — гітлераўцы спалілі вёску з 11 дварамі і забілі 1 жыхара. Пасьля вайны вёска была адбудаваная наноў.
- 1949 год — створаны калгас імя Пушкіна.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 8 жыхароў
- 1999 год — 14 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 8 двароў, 17 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Minczaki, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 444