Мільконт
Мільконт, Міліконт, Мелькунт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мільконт лац. Milkont | |
Milgunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Milo + Kunth |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мелькунт, Міліконт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мільконт» |
Паходжаньне
рэдагавацьМіла (Milo) і Гунт або Кунт (Gunth, Kunth) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milleke, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[2][3], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Milgunt[5][6][7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Mallegundis[8].
У Прусіі бытавала імя Мількант: Milikante (1424 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи… а Мартина Мелкунтовича (25 верасьня 1509 году)[10]; Петръ Милконьтович (1528 год)[11]; Jan Milkont (1621 год)[12]; David Milkonth (1630 год)[13]; Alexander Władysław z Milkonta Narwysz (25 жніўня 1740 году)[14]; Alexander Milkont Narwoysz — ziemski powiatu Grodzieńskiego (22 жніўня 1754 году)[15]; Piotr Milikont Narwoysz (1765 год)[16].
Носьбіты
рэдагаваць- Пётар Мільконтавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай і Юры Мільконтавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1538 годзе[17]
- Юры Янавіч Радовіч Мільконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1573 годзе[18]
- Бальцар Юр’евіч Радовіч Мільконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[19]
- Аляксандар Уладзіслаў Антоні Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1736—1765 гадох[20]
- Людвік Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1769—1780 гадох[21]
Мількантовічы (Milkontowicz) — літоўскі шляхецкі род[22].
У 1905 годзе існавалі маёнтак і засьценак Мільконты ў Камайскай воласьці[23].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 694, 1123, 1690.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 179.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Semler J. S. Historische Abhandlungen über einige Gegenstände der mittlern Zeit. — Dessau und Leipzig, 1782. S. 273.
- ^ Semler J. S. Historische Abhandlungen über einige Gegenstände der mittlern Zeit. — Leipzig, 1794. S. 273.
- ^ Gedichte. — Cassel, 1797. S. 214.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1087.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 59.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. С. 328.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 97.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 138.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 309.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 331.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Гродненского повета 30.09 — 4.10.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 22 лістапада 2016 г.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 256, 293.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 13.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 129.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 275.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 276.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 268.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 282.