Мілена Рудніцкая
Мілéна Руднíцкая (па-ўкраінску: Мілена Рудницька), у замужжы Лысяк (15 ліпеня 1892, Збораў, Аўстра-Вугоршчына — 29 сакавіка 1976, Мюнхэн, Нямеччына) — украінская грамадзка-палітычная дзяячка, журналістка, пісьменьніца, настаўніца. Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак. Піянэрка ўкраінскага фэмінізму. Доктарка філязофіі (1917)[1].
Мілена Рудніцкая | |
Мілена Рудницька | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мілена Іванівна Рудницька |
Нарадзілася | 15 ліпеня 1892 Збораў, Аўстра-Вугоршчына |
Памерла | 29 сакавіка 1976 Мюнхэн, Нямеччына |
Пахаваная | Мюнхэн, перапахаваная ў Львове, Лычакіўскія могілкі |
Сужэнец | Pavlo Lysiak[d] |
Дзеці | Ivan Lysiak Rudnytsky[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Журналістка, пісьменьніца, палітычная дзяячка, настаўніца, фэміністка |
Гады творчасьці | 1934-1976 |
Мова | Украінская |
Дэбют | 1934 |
Значныя творы | Українська дійсність і завдання жінки (1934) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 15 ліпеня 1892 г. у месьце Збораў (цяпер Тарнопальская вобласьць) у сям’і ўкраінца Івана Рудніцкага і габрэйкі Іды Шпігель. Пры хрышчэньні ейная маці ўзяла сабе імя Вольга[2].
Навучалася ў Львоўскім, потым Венскім унівэрсытэтах[1].
Была выкладніцай Вышэйшых пэдагагічных курсаў у Львове (1921—1928), адна з ідэалягіняў і асноўных актывістак жаночага руху ў Заходняй Украіне ў 1920—1930-ыя гады[3].
Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак (пад яе старшынствам саюз вырас у моцную нацыянальную арганізацыю), Зьезду Ўкраінак у Станіслававе (1934), Сусьветнага союзу ўкраінак, палітычнай жаночай арганізацыі «Дружина Княгині Ольги»; рэдактарка двухтыднёвіку «Жінка» (1935—1939), часопісу ««Жіночий вістник» (1922); удзельніца і прадстаўніца ўкраінскіх жанчынаў на міжнародных жаночых кангрэсах. Актыўная сябра УНДА (Украінскае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднаньне), была пасолкай у польскім сэйме (1928-1935 гг., працавала ў ягоных камісіях па адукацыі і замежных справах)[4].
Як дэлегатка Ўкраінскага парлямэнцкага прадстаўніцтва яна абараняла ўкраінскія пэтыцыі ў Лізе Нацыяў, у прыватнасьці ў справе г.зв. пацыфікацыі і голаду ў Савецкай Украіне, мела кантакты з урадавымі і грамадзкімі коламі Заходняй Эўропы, выступала на міжнародных кангрэсах[4].
З 1939 году ў эміграцыі: Кракаў, Бэрлін, Прага, Жэнэву (дзе з 1945 па 1950 г. была дырэктаркай Украінскага дапаможнага камітэту), Нью-Ёрк і Мюнхэн[4].
Значная частка творчасьці М. Рудніцкай прысьвечаная журналістыцы. У 1918 г. была супрацоўніцай штотыднёвіку «Наша мета» (Львоў), у 1922-1925 гг. рэдагавала штотыднёвую старонку ў газэце «Діло», у 1935 г. была рэдактаркай двухтыднёвіку «Жінка» (ідэалягічны орган Саюзу ўкраінак). З 1919 г. выступала ў друку на палітычныя, фэмінісцкія і асьветніцкія тэмы[5].
Пахаваная ў Мюнхэне. У 1993 годзе перапахаваная ў Львове ў фамільнай магіле на Лычакіўскіх могілках[6].
Фэмінізм Мілены Рудніцкай
рэдагавацьМілена Рудніцкая пачынала як актывістка жаночага руху, але сталася да ўсяго фэмінісцкай ідэалягіняй. Яна не засяроджвалася на жаночых справах, а йшла далей — палітызавала «жаночае пытаньне»[7]. Калі Гітлер прыйшоў да ўлады, Рудніцкая напісала сатырычны артыкул, які зьявіўся ў часопісе «Жіночий голос», у якім апісвала погляд рэжыму, што жанчыны — гэта пачвары, у якіх няма мэты, акрамя як гатаваць ежу, прыбіраць і нараджаць дзяцей. У той час, калі ўкраінскія жанчыны прытрымлівалася іншай думкі, паводле якой, жанчына мусіць быць палітычна сьвядомай, актыўнай і сацыяльна прадпрымальнай[8].
У іншым артыкуле яна пазначыла, чаму выбрала фэмінізм — шлях да роўнасьці: «Роўнасьць была для нас толькі сродкам увайсьці ў грамадзкае жыцьцё як вырашальны і суадказны фактар, які дазволіў нам асэнсаваць, пераўтварыць сьвет, сфармаваны мужчынамі»[9].
Творы
рэдагаваць• «Українська дійсність і завдання жінки» (1934),
• «Західна Україна під більшовиками» (1958),
• «Дон Боско. Людина, педагог, святий» (1963),
• «Невидимі стигмати» (1970)[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Мельничук Б., Щербак Л. Рудницька Мілена Іванівна… — С. 206.
- ^ Український тиждень — Жінка проти системи: modus operandi Мілени Рудницької 16 грудня 2016 р, https://tyzhden.ua/History/181096
- ^ Пода О. Гендерний світ публіцистики Мілени Рудницької // Образ: щорічний науковий збірник — К., 2010. — Вип. 10, с. 50-59, https://web.archive.org/web/20131227021941/http://archive.nbuv.gov.ua/portal/Soc_Gum/obraz/2009_10.pdf
- ^ а б в Дядюк М. С. Рудницька Мілена // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2012. — Т. 9: Прил — С. — С. 352.
- ^ Мельничук Б., Щербак Л. Рудницька Мілена Іванівна // Тернопільський енциклопедичний словник: у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3: П — Я. — С. 206.
- ^ а б М. Дядюк. Рудницька Мілена // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — с. 644.
- ^ Клара Гудзик. Поборниця жіночого рівноправ'я // День. — 2001. — 7 березня, https://day.kyiv.ua/uk/article/ukrayina-incognita/pobornicya-zhinochogo-rivnopravya
- ^ Марта Гавришко. Галицькі феміністки 1930-х: нацистське «Кухня-Церква-Діти» не для нас // Історична правда. — 2010. — 29 грудня, https://www.istpravda.com.ua/articles/4d1b2eeed4e08/
- ^ Львівські феміністки. Мілена Рудницька // Газета по-львівськи. — 2005. — 4 березня.