Мікалай Гогаль
Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (па-расейску: Никола́й Васи́льевич Го́голь, па-ўкраінску: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — расейскі пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскага паходжаньня[6].
Мікалай Гогаль | |
рас. Николай Васильевич Гоголь | |
«Партрэт пісьменьніка Мікалая Васільевіча Гогаля», пачатак 1840-х. Фёдар Молер | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Николай Васильевич Яновский[1] |
Псэўданімы | В. Алов; П. Глечик; Н. Г.; ОООО; Пасичник Рудый Панько; Рудый Панько; Г. Янов; N. N.; *** [2] |
Нарадзіўся | 1 красавіка [ст. ст. 20 сакавіка] 1809 мястэчка Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 4 сакавіка [ст. ст. 21 лютага] 1852 Масква, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Васіль Гогаль-Яноўскі[d] Марыя Гогаль[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст |
Гады творчасьці | 1827 — 1852 |
Жанр | драма, проза |
Мова | расейская мова[4][5] і украінская мова |
Подпіс | |
[[::ru:s:Николай_Васильевич_Гоголь|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 году ў сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргарадзкі раён Палтаўскай вобласьці, Украіна). Дзяцінства пісьменьніка прайшло ў вёсцы Васіліўцы (зараз Гогалева) у бацькоўскім маёнтку.
З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскай павятовай вучэльні. З 1821 да 1828 году — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійнага тэатру як актор і рэжысэр-пастаноўшчык спэктакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» ды іншых. У гімназіі М. Гогаль занурыўся ў сьвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнае творчасьці.
У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор — паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» зьяўляецца аповесьць «Басаўрук, або Вечар напярэдадні Івана Купалы», першая з цыклю «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасьць надавала творам М. Гогаля адмысловы калярыт. Грунтоўныя веды вуснае народнае творчасьці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасьці ў глыбокім перапляценьні з выдумкай, што канечне стварала ўражаньне на чытача, захопліваючы яго ўяву.
З другой паловы 1830-х гадоў адбываецца далейшы росквіт таленту М. Гогаля, зьвязаны зь яго драматургіяй. Этапнай у гісторыі тэатру стала яго сацыяльная камэдыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасьля прэм’еры п’есы Гогаль выяжджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае Нямеччыну, Швайцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе зьяўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменьнік вяртаецца на радзіму, заложна працуе над другім томам «Мёртвых душаў», але незадоўга да сьмерці спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.
Творы Гогаля
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Выпись из Метрической книги Спасо-Преображенской церкви местечка Сорочинец, Миргородского уезда, 1809 год», № 25: «Месяца марта 20 числа у помещика Василия Яновского родился сын Николай и окрещён. Молитвовал и крестил священно-наместник Иоанн Беловольский. Восприемником был господин полковник Михаил Трахимовский». Русская Старина, 1888, ноябрь, с. 392. (рас.)
- ^ И. Ф. Масанов, «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг. (рас.)
- ^ Новодевичье кладбище, Московский справочник ритуальных услуг
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Gogolʹ, Nikolaj Vasilʹevič // CONOR.SI
- ^ Первая научная история войны 1812 года / Понасенков Е. Н. — 2-е изд. — Москва: Издательство АСТ, 2018. — С. 630. (рас.)