Аповесьць пра тое, як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам

«Аповесьць аб тым, як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» — аповесьць Мікалая Гогаля. Уваходзіць ў зборнік «Міргарад». Упершыню была апублікавана ў альманаху А. Ф. Сьмірдзіна «Навасельле» (частка 2-я, 1834), з падзагалоўкам «Адна зь нявыдадзеных быляў пасічніка Рудога Панька». Зь нязначнымі стылістычнымі выпраўленьнямі ўключана ў зборнік «Міргарад» у 1835 годзе[1].

Аповесьць аб тым, як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам
рас. Повесть о том, как поссорился Иван Иванович с Иваном Никифоровичем
Жанр: аповесьць
Аўтар: Мікалай Гогаль
Мова арыгіналу: расейская
Публікацыя: 1834

Героі аповесьці рэдагаваць

Галоўныя рэдагаваць

  • Іван Іванавіч Перарэпенка — памешчык
  • Іван Нікіфаравіч Даўгачхун — сусед Івана Іванавіча, памешчык

Другасныя рэдагаваць

  • Гапка — ключніца Івана Іванавіча
  • Гарпіна — баба ў хаце Івана Нікіфаравіча
  • Хлопчык у доме Івана Нікіфаравіча
  • Агафія Федасееўна — знаёмая Івана Нічыпаравіча
  • Дзям’ян Дзям’янавіч — судзьдзя
  • Тарас Ціхановіч — сакратар суда
  • Пётр Фёдаравіч — гараднічы
  • Антон Пракопавіч Галапузь — госьць гараднічага, «парлямэнцёр»
  • Іван Іванавіч (іншы) — госьць гараднічага, крывы на адно вока
  • «Прыказная чарніліца» — чалавечак сярэдніх гадоў, чарнаваты, з плямамі па ўсім твары
  • Падсудак
  • Арышка — служанка ў судзе
  • Бурая сьвіньня Івана Іванавіча

Сюжэт рэдагаваць

Міргарад — ідэальны горад. У ім усё выдатна, пачынаючы ад дамоў й домікаў, якія здалёк можна прыняць за копны сена і сканчаючы ўнікальнай, непаўторнай лужынай на плошчы. Акрамя таго там няма ні крадзяжу, ні махлярства. І ў гэтым горадзе жывуць два сябра, якія ўяўляюць сабой сымбаль дабрабыту й стабільнасьці гораду — Іван Іванавіч Перарэпенка й Іван Нікіфаравіч Даўгачхун. Абодва — выдатныя людзі.

Адзін раз у ліпені Іван Іванавіч выявіў, што ў Івана Нікіфаравіча ёсьць вельмі добрая стрэльба, якую ён захацеў мець у сабе. Ён адпраўляецца да Івана Нікіфаравіча з мэтай выпрасіць яго ці памяняць на бурую сьвіньню. Але Іван Нікіфаравіч не захацеў аддаваць стрэльбы і, паддаўшыся на правакацыю Івана Іванавіча, назваў таго гусаком. Іван Іванавіч страшна пакрыўдзіўся й пасварыўся зь Іванам Нікіфаравічам.

Два сябры маглі б адразу памірыцца, але тут зусім не да месца да Івана Нікіфаравіча прыязджае Агафія Федасееўна, якая, згодна са зьвесткамі аўтара,

…не была ни родственницей, ни свояченицей, ни даже кумой Ивану Никифоровичу. Казалось бы, совершенно ей незачем было к нему ездить, и он сам был не слишком ей рад; однако ж она ездила и проживала у него по целым неделям, а иногда и более.

Агафія Федасееўна настройвае Івана Нікіфаравіча супраць Івана Іванавіча.

Іван Іванавіч і Іван Нікіфаравіч пачынаюць дробязна шкодзіць адзін аднаму.

Абодва падаюць просьбы ў мясцовы павятовы суд. У просьбах выкрываецца цёмны бок ужо не такога ўжо і ідэальнага Міргарада й яго жыхароў. Судзьдзя, будучы сябрам абодвух, спрабуе іх прымірыць, але ўсё дарэмна. Абедзьве просьбы прымаюцца, але раптам у суд забягае бурая сьвіньня Івана Іванавіча, хапае са стала просьбу Івана Нікіфаравіча й уцякае.

Да Івана Іванавіча прыходзіць гараднічы Пётар Фёдаравіч па справе аб выкраданьні сьвіньнёй просьбы Івана Нікіфаравіча. Галоўнай жа мэтай візыту зьяўляецца спроба памірыць Івана Іванавіча зь Іванам Нікіфаравічам, але і яна правальваецца.

Тым часам, даведаўшыся пра выкраданьне сваёй просьбы, Іван Нічыпаравіч наймае юрыста — «Прыказную чарніліцу», які складае новую просьбу ўжо з пагрозамі ў адрас павятовага суда ў выпадку яго бязьдзейнасьці. Судзьдзя ў жаху яшчэ раз спрабуе памірыць былых сяброў, але яны адмовіліся. Тады, просьбы паклалі ў шафу і пра іх не ўспаміналі наступныя два гады.

Праз два гады гараднічы зладзіў асамблею. На гэтым мерапрыемстве адзін з гасьцёў, якога таксама звалі Іван Іванавіч і які быў крывы адно вока, прапанаваў паслаць за Іванам Нікіфаравічам і сутыкнуць іх разам, каб памірыць. З гэтай мэтай быў абраны парлямэнцёр — Антон Пракопавіч Галапузь. Галапузь расьпісвае Івану Нікіфаравічу любаты асамблеі й адкрыта хлусіць, што Івана Іванавіча там няма. Іван Нікіфаравіч яму верыць і едзе на асамблею.

Падчас абеду Іван Іванавіч і Іван Нікіфаравіч ўбачылі адзін аднаго й паспрабавалі сысьці, але іх злавілі, прымусілі паціснуць адзін аднаму рукі й загадалі пры ўсіх расказаць, што ж прывяло да сваркі. Кожны адмаўляўся прызнаваць віну за сабой, але Іван Нікіфаравіч быў ужо зусім блізкі да прымірэньня, калі па неасьцярожнасьці сказаў:

…вы обиделись за черт знает что такое: за то, что я вас назвал гусаком…

Прымірэньне правальваецца. Іван Іванавіч выбег, як шалёны, замкнуўся ў доме, выдаткаваў ўсе грошы на юрыстаў, перанёс справу ў Палату, і празь месяц толькі адважыўся выйсьці з дому, калі даведаўся, што справа хутка вырашыцца. Але ня ўсё аказалася так проста: з таго часу палата абвяшчала кожны дзень, што справу скончаць заўтра, на працягу дзесяці гадоў.

Праз дваццаць два гады аўтар праязджаў празь Міргарад. Многія ў Міргарадзе ўжо паўміралі. Але ў царкве аўтар сустракае Івана Нікіфаравіча й Івана Іванавіча, моцна пастарэлых, але не страціўшых галоўнай мэты ў жыцьці: перамагчы ў судзе свайго даўняга супэрніка.

Аўтар разьвітаўся з Іванам Нікіфаравічам і Іванам Іванавічам і зьехаў, ахоплены цяжкімі роздумамі.

Заканваецца аповесьць наступнымі словамі:

Скучно на этом свете, господа!

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Chronologie de Gogol par Gustave Aucouturier in Gogol, Les Âmes mortes, Paris, Gallimard, 1973, p. 442 et 443