Міргарад (зборнік)
«Міргарад» — зборнік аповесьцяў Мікалая Гогаля, напісаны ў лютым 1835 году, які пазыцыянуецца як працяг «Вечароў на хутары ля Дзіканькі»[1]. Аповесьці ў гэтым зборніку заснаваныя на ўкраінскім фальклёры й маюць шмат агульнага паміж сабой. Лічыцца, што прататыпамі некаторых пэрсанажаў сталі родныя Гогаля й людзі, якіх ён ведаў, пакуль жыў ва Ўкраіне. У гэтым зборніку, у адрозьненьне ад «Дзіканькі», дзе быў Руды Панько, няма адзінага выдаўца, замыкальнага цыкла апавяданьняў.
Нягледзячы на тое, што гісторыі згрупаваныя, іх можна чытаць і паасобку, не губляючы сэнсу кожнай аповесьці. Міргарад быў апублікаваны ў двух тамах, па дзьве аповесьці ў кожным.
Зьмест зборніка
рэдагавацьПершая частка:
Другая частка:
Мастацкае мысьленьне Гогаля ў «Міргарадзе» глыбока гістарычнае. І гэта не выпадкова. Праца над ім супала з сур’ёзным захапленьнем пісьменьніка гістарычнай навукай. Гэта захапленьне пачалося яшчэ ў Нежынскай гімназіі, потым яно адужэла ў працэсе выкладаньня гісторыі ў Патрыятычным інстытуце, дзе Гогаль праслужыў больш за чатыры гады. У гэты час Гогаль задумвае шматтомную гісторыю й геаграфію Ўкраіны, робіць накіды, зьбірае матэрыялы да гэтай працы.
Гісторыя напісаньня
рэдагавацьГісторыі, якія ўвайшлі ў «Міргарад» былі складзеныя ў розныя часы. Апавяданьне «Старасвецкія памешчыкі» было пачата ў 1832 годзе, калі Гогаль прыехаў ў Сарочынцы пасьля пражываньня ў Санкт-Пецярбургу на працягу пяці гадоў[2], апавяданьне «Вій» было пачата ў 1833 годзе. «Аповесьць пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» раней зьявілася ў альманаху «Навасельле» («Новоселье») у 1834. Зборнік выйшаў да завяршэньня працы Гогаля як прафэсара сярэднявечнай гісторыі ва ўнівэрсытэце Санкт-Пецярбургу ў 1834 годзе Гэты пэрыяд быў вельмі прадуктыўным для Гогаля, так як ён таксама працаваў над «Рэвізорам» і «Мёртвымі душамі».