Міклашоўцы

вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Міклашо́ўцы[2] — вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавету.

Міклашоўцы
трансьліт. Miklašoŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Сельсавет: Дубненскі
Насельніцтва: 37 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1515
СААТА: 4240817041
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′4″ пн. ш. 24°23′28″ у. д. / 53.48444° пн. ш. 24.39111° у. д. / 53.48444; 24.39111Каардынаты: 53°29′4″ пн. ш. 24°23′28″ у. д. / 53.48444° пн. ш. 24.39111° у. д. / 53.48444; 24.39111
Міклашоўцы на мапе Беларусі ±
Міклашоўцы
Міклашоўцы
Міклашоўцы
Міклашоўцы
Міклашоўцы
Міклашоўцы

Гісторыя

рэдагаваць

Паселішча заснавана ў другой палавіне 19 стагодзьдзя як маёнтак. На пачатку 20 стагодзьдзя вёска Дубненскай воласьці Гарадзенскага павету, 115 жыхароў. Сумежна зь вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, 38 жыхароў.

З сакавіка 1921 у складзе Польшчы, у складзе Дубненскай гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1921 годзе 21 дом, 125 жыхароў.

Зь верасьня 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Дубненскім сельсавеце. Пад нямецкай акупацыяй з чэрвеня 1941 да 14.07.1944 году.

У 1948 створаны калгас «Чырвоная зорка».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1959 год — 171 чалавек
  • 2001 год — 62 жыхары, 36 двароў
  • 2009 год — 37 чалавек[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 280