Мікола Хаўстовіч
Мікола Хаўстовіч (нар. 10 жніўня 1959, вёска Млынка, Слуцкі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі і польскі літаратуразнаўца, перакладнік гісторык беларускай літаратуры, выкладнік БДУ, прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту[3].
Мікола Хаўстовіч лац. Mikoła Chaŭstovič | |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1959 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1], гісторыя літаратуры[d][1] і пераклад[1] |
Месца працы | |
Вядомы як | дасьледнік творчасьці Яна Баршчэўскага і беларускай літаратуры 19 ст. |
Навуковая ступень | прафэсар[d][2] (25 верасьня 2009) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Скончыў Беліцкую СШ у 1976 г. Служыў у войску.
У 1980—1985 гг. вучыўся на філялягічным факультэце БДУ. У 1985—1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988—1991 гг. вучыўся ў асьпірантуры пры катэдры беларускае літаратуры, пасьля — выкладнік названае катэдры. З 1993 г. выкладнік, старшы выкладнік, дацэнт катэдры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. — загаднік катэдры гісторыі беларускае літаратуры[4].
У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Беларускі літаратурна-грамадзкі рух 30-40 гг. ХІХ ст.», а ў 2003 г. — доктарскую дысэртацыю «Мастацкі мэтад Яна Баршчэўскага і развіцьцё беларускай літаратуры 30-40 гг. ХІХ ст.»[5]
Дасьледуе беларускую літаратуру XVIII-ХІХ стагодзьдзяў. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на катэдру беларусістыкі Варшаўскага унівэрсытэту[6].
Аўтар каля 300 публікацыяў, у тым ліку шматлікіх манаграфіяў[7]. Перакладае з польскай мовы[8].
Жыве і працуе ў Варшаве.
Абраныя працы
рэдагаваць● Новыя аспекты праграмы па беларускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў: Вучэбна-метадычны дапаможнік. — Мінск: БДУ, 1994. — 54 с (У сааўтарстве).
● ХІХ стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах / Уклад., уступныя артыкулы, падрыхтоўка тэкстаў, пераклад з польск. мовы і камент. М. Хаўстовіча. — Мінск: БДУ, 1999. — Кн. першая. — 214 с.
● Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стст.: Праграма. — Мінск: БДУ, 1999. — 44 с (У сааўтарстве).
● ХІХ стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах / Уклад., уступныя артыкулы, падрыхтоўка тэкстаў, пераклад з польск. мовы і камент. М. Хаўстовіча. — Мінск: БДУ, 2000. — Кн. другая. — 224 с.
● Беларуская літаратура XVIII—XIX стагоддзяў: Зборнік тэкстаў / Склад. і аўтар камент. М. В. Хаўстовіч. — Мн: БДУ, 2000. — 229 с.
● Гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. ХІХ ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў. — Мінск: БДУ, 2001. — 171 с.
● На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. — Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2002. — 186 с.
● Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. — Мінск: БДУ, 2003. — 204 с.
● Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка першая (другая палова XVIII — першая палова ХІХ стст). Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». — Мн., 2006. — 224 с.
● Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка другая. (Другая палова ХІХ ст.) Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / Уклад. і камент. М. Хаўстовіча. Мн., 2006. − 204 с.
● Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка трэцяя (1901—1920). Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». — Мн., 2006. — 305 с.
● Айчына здалёку і зблізку: Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі. — Мн., 2006. — 280 с.
● Тэкля з Бажымоўскіх Урублеўская і яе літаратурная спадчына // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Пад рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, З. Шыбекі. — Мн.: Лімарыус, 2007. — С. 218—234.
● Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага. Мн., 2008. — 148 с.
● «Я, хоць і не паэта…» // Arche. 2008. № 7-8. С. 880—923.
● Творчасць Яна Баршчэўскага вачыма рускага чалавека // Arche. 2009. № 4. С. 385—400.
● Аляксандар Рыпінскі: знаёмы і незнаёмы // Arche. 2009. № 5. С. 281—395.
● Літаратурна-выдавецкая дзейнасць Аляксандра Рыпінскага ў Лёндане, [у:] Your Sun Shall Never Set Again, And Yuor Moon Shall Wane No More: Essays in Honor of Fr Alexander Nadson on the Occasion of his Eightieth Birthday and Fiftieth Anniversary of His Priesthood — Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана, Мінск 2009, с. 190—203.
● Шляхамі да беларускасці: Нарысы, артыкулы, эсэ, Варшава 2010, 648 с.
● Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ-ХІХ стагоддзі): Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў /у сааўтарстве, Мінск 2011, 66 с.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў, том першы, Варшава, 2014.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў, том другі, Варшава, 2016.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя, том трэці, Варшава, 2017.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі канца XVIII—XIX стагоддзя, том чацвёрты, Варшава, 2018.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя, том пяты, Варшава, 2019.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX стагоддзя, том шосты, Варшава, 2020.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX стагоддзя, том сёмы, Варшава, 2021.
● Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX стагоддзя, том восьмы, Варшава, 2022.
Абраныя пераклады
рэдагаваць● Пільштынова С. Авантуры майго жыцця / Пераклад з польскае мовы, каментарыі. — Мн.: Маст. літ., 1993. — С. 19-379.
● Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Пераклад з польскае мовы, пасляслоўе, каментарыі. — Мн.: Юнацтва, 1996. — С. 5-261.
● Станкевіч С. Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі: V. Балады і рамансы А. Міцкевіча / Пераклад з польскае // Спадчына. — 1998. — № 6. — С. 75-159.
● Равускі Г. Князь Радзівіл Пане Каханку (Раздзел з "Успамінаў Сапліцы) / Пераклад з польскае, каментарыі // Полымя. — 2000. — № 6. — С. 131—150.
● Ходзька І. Успаміны квестара / Пераклад з польскае, каментарыі // Край-Kraj. Дыялог на сумежжы культур: Polonica-Lithuanica-Albaruthenica / Рэд. А. Агееў і Я. Іваноў. — Магілёў: Магілёўск. абл. друкарня, 2000. — С. 167—245.
● Яцкоўскі І. Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды (урывак) / пераклад з польскае // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Выпуск восьмы. − Мн.: Права і эканоміка, 2007. − С. 167—237.
● Ходзька І. Успаміны квестара / пер. з польскае мовы, прадмова і камент. — Мн.: Universitas, 2007. — 204 с.
● Ганна Мастоўская. Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца / Пераклад і каментар // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік, выпуск дзевяты. Мн., 2008. С. 169—196.
● Яцкоўскі І. Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды / Пераклад і каментар // Arche. 2008. № 7-8. С. 924—1055.
● Аляксандар Рыпінскі. Беларусь / пераклад з польскае мовы і каментар // Arche. 2009. № 5. С. 202—280.
● Баляслаў Прус. «Лялька» // Arche. 2010. № 4. С. 441—583.
● Ігнацы Яцкоўскі, Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды / укладане, пераклад, пасляслоўе і каментар, Варшава 2010, 290 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Chaŭstovìč, Mìkola // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Polish Science
- ^ Prof. dr hab. Mikalaj Chaustowicz, [у:] baza «Ludzie nauki» portalu Nauka Polska (OPI), https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=131750&_k=mwpwzr
- ^ Біяграфія
- ^ Біяграфія
- ^ Мікола Хаўстовіч / Часопіс ARCHE-Пачатак, https://web.archive.org/web/20220903135855/https://store.arche.by/authors/608
- ^ Хаўстовіч Мікола Валянцінавіч / Філалагічны факультэт БДУ, https://philology.bsu.by/by/tsentry/1853-kha-stovich-mikola-valyantsinavich
- ^ Мікола Хаўстовіч / ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/translators/77-khaustovich-mikola.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|