Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён)
Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Белічы.
Беліцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Белічы |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Беліцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Акцябар, Еўлічы, Машчыцы, Цалевічы ліквідаванага Акцябарскага сельсавету[1].
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (7 населеных пунктаў) — 1686 чалавек[2], зь іх 93,4% — беларусы, 4,5% — расейцы[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.