Мікалай Сапега (сын Міхала)
Мікалай Сапега (? — да 13 жніўня 1611) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кухмістар вялікі літоўскі (з 1589).
![]() Браты Леў і Мікалай Сапегі, каля 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Пахаваны | Чарлёна |
Род | Сапегі |
Бацькі | Міхал Сапега Марына Быстрэйская |
Дзеці | Фрыдэрык Сапега, Алена Сапега і Марыяна з Сапегаў[d] |
БіяграфіяРэдагаваць
З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Міхала і Марыны з Быстрэйскіх. Меў брата Льва.
Удзельнічаў у ваенных дзеяньнях з Маскоўскай дзяржавай у 1567 і 1579—1581.
У 1576 падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Стэфана Баторыя, у 1587 — Жыгімонта Вазу.
У 1582 атрымаў пасаду падкаморыя гарадзенскага. Абіраўся паслом на соймы 1589, 1595 і 1603, таксама быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1590, 1596 і 1601.
У шлюбе з Багданай Масальскай меў сыноў Яна Дамініка, Мікалая і Фрыдэрыка, дачок Алену, Кацярыну, Мар’яну і Ганну[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Mikołaj Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Mikołaj Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.