Леў Сапега (сын Міхала)
Леў Сапега (? — 20 жніўня/верасьня 1610) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
![]() Браты Леў і Мікалай Сапегі, каля 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVI стагодзьдзе |
Памёр | 1610[1] |
Род | Сапегі |
Бацькі | Міхал Сапега[d] Марына Быстрэйская[d] |
БіяграфіяРэдагаваць
З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Міхала і Марыны з Быстрэйскіх. Меў брата Мікалая.
З 1581 зьбіраў падаткі ў Віцебскім ваяводзтве. У 1584 атрымаў пасаду войскага віцебскага, у 1590 — судзьдзі земскага гарадзенскага. У 1598 быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу.
Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм.
У шлюбе з Аленай Галабурдой нашчадкаў не пакінуў[2].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/lew-sapieha-zm-1610-wojski-witebski
- ^ Lew Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Lew Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.