Мікалай Петрушэнка
Мікала́й Сямёнавіч Петрушэ́нка (нар. 4 студзеня 1950, Рэчыцкі раён Гомельскай вобласьці БССР) — беларускі вайсковец, палітык, журналіст.
Мікалай Петрушэнка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
4 студзеня 1950[1] (74 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Петрушэнка.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[3]. Служыў у войску ў Казаскай ССР, палкоўнік[4]. У 1989 року стаў народным дэпутатам(d) Вярхоўнага Савету СССР ад Ленінагорскай тэрытарыяльнай выбарчай акругі №622 Усходне-Казахстанскай вобласьці. Быў сучальцом дэпутацкай групы «Саюз(d)»[5][4]. Крытыкаваў палітыку Міхаіла Гарбачова[6], у 1991 року падтрымаў путч ДКНС; за сваю пазыцыю разам зь Віктарам Алксьнісам(d) атрымаў мянушку «чорны палкоўнік»[7].
Звольніўшыся з войска, у сярэдзіне 1990-х пераехаў з Казахстану ў Беларусь[5], пасяліўся ў Коханаве (Аршаншчына).
Сябра партыі «Справядлівы сьвет», Беларускай асацыяцыі журналістаў, арганізацыі «Наш дом» Вольгі Карач[6]. Супрацоўнічаў з газэтай «Віцебскі Кур’ер»[8].
Жанаты, мае трох сыноў[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Дело FA4C0084 // https://luka.zone/person/fa4c0084-c355-4d02-88b2-c4d80289bf2f
- ^ а б 102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалёгіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст (белар.) — 2024. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- ^ Чырвоны беларус, дак. фільм Фільмы. Белсат (28 ліпеня 2014). Праверана 1 чэрвеня 2024 г.
- ^ а б Николай Петрушенко: «Выборы в Беларуси запоминаются инертностью» (рас.) СНПлюс Праверана 1 чэрвеня 2024 г.
- ^ а б Дзьвінскі, Кастусь (28 верасьня 2017) Мікалай Петрушэнка распавёў, як рыхтаваў замах на Гарбачова. Віцебская Вясна. Праверана 1 чэрвеня 2024 г.
- ^ а б 102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалёгіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст Грамадзтва. Наша Ніва (2 сакавіка 2024). Праверана 1 чэрвеня 2024 г.
- ^ Базыль, Янка (20 студзеня 2014) Раскрыцьцё канторскай агентуры Беларуская салідарнасьць. Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ. Праверана 1 чэрвеня 2024 г.
- ^ Николай Петрушенко (рас.) Авторы. Наш дом. Праверана 1 чэрвеня 2024 г.
- ^ „Абярэце дэпутатам — нараджу сына!“ Грамадзкі рэдактар. Радыё „Свабода“ (2 лістапада 2009). Праверана 1 чэрвеня 2024 г.