Мікалай Гікала
Мікала́й Фёдаравіч Гіка́ла (20 сакавіка [ст. ст. 8 сакавіка] 1896, Адэса, Расейская імпэрыя — 25 красавіка 1938 году, Масква, СССР[5]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ з 1933 да 1937 году.
Мікалай Гікала | ||||
па-ўкраінску: Микола Федорович Гикало | ||||
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР | ||||
---|---|---|---|---|
18 студзеня 1932 — 18 сакавіка 1937[1] | ||||
Папярэднік: | Канстантын Гей | |||
Наступнік: | Васіль Шаранговіч | |||
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі АзССР | ||||
5 жніўня 1929[2] — 1930 | ||||
Папярэднік: | Лявон Мірзаян | |||
Наступнік: | Уладзімер Палонскі | |||
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі УзССР | ||||
1929 — 5 жніўня 1929 | ||||
Папярэднік: | Купрыян Кіркіж | |||
Наступнік: | Ісаак Зяленскі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
8 (20) сакавіка 1897 Адэса, Расейская імпэрыя | |||
Памёр: |
25 красавіка 1938 (41 год) Масква, Расея | |||
Партыя: | КПСС | |||
Адукацыя: |
1915 г. Тыфліская ваенна-фельчарская школа[3] Курсы марксызму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі [4] | |||
Узнагароды: |
| |||
Біяграфія
рэдагавацьУ 1915 годзе Мікалай Гікала скончыў Тыфліскую ваенна-фэльчарскую школу, пасьля якой быў прызваны на вайсковую службу ў Расейскую армію. У 1917 годзе ўступіў у РСДРП. Прымаў удзел ва ўсталяваньні савецкай улады на Паўночным Каўказе. З сакавіка 1918 году прызначаны старшынёй Савета ў Грозным, а з траўня стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Грознага. Са жніўня да лістапада ўзначальваў абарону Грознага ад паўстанцаў[5]. У 1919 годзе стаў сябрам Каўкаскага краявога камітэту РКП(б), ваенным камісарам Церскай вобласьці і Дагестану. Прыймаў удзел у карных акцыях супраць мясцовага насельніцтва на Паўночным Каўказе[5]. У пачатку 1920-х гг. быў пераведзены ў Сярэднюю Азію: у 1921—1923 гг. зьяўляўся сакратаром Горскага абкаму РКП(б); у 1923—1925 гг. — сябра Паўднёва-Усходняга бюро ЦК і адначасова загадчык агітацыі і прапаганды Паўночна-Каўкаскага крайкаму. У 1925 г. вярнуўся на Каўказ і быў прызначаны сакратаром Паўночна-Каўкаскага крайкаму УКП(б)[6].
У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе быў слухачом курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі. Пасьля гэтага Гікала прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбэкістану і Азэрбайджану і адначасова зьяўляўся намесьнікам кіраўніка арганізацыйна-разьмеркавальным аддзелам ЦК УКП(б), але хутка вярнуўся ў Маскву. У 1930—1934 г.г. ён стаў сябрам Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі ВКП(б). З 1931 году сакратар Маскоўскага абкаму і гаркаму УКП(б)[6].
У студзені 1932 году Мікалай Гікала быў накіраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б і Менскага гаркаму партыі. Адначасова быў сябрам Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзыдыюму ЦВК БССР, Рэўваенсавету Беларускай вайсковай акругі. Стаў кандыдатам у сябры ЦК УКП(б) з 1934 году. Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі СССР. Працуючы ў Беларусі, шмат увагі надаваў разьвіцьцю гаспадаркі, у 1932 абвясьціў БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасьці. Па сьведчаньнях, многія пытаньні вырашаў адміністрацыйна-каманднымі мэтадамі. Спрыяў прымусовай калектывізацыі, удзельнічаў у разгортваньні масавых рэпрэсіяў у БССР. Уваходзіў у склад так званых «троек», якія выносілі, ў асноўным, расстэльныя прыгаворы[5]. Жонка Мікалая Гікала Чыжова (дырэктар Інстытуту журналістыкі), была старшынёй камісіі па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыі і навукі[3].
У лютым 1937 г. Мікалай Гікала быў пераведзены ва Ўкраіну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркаму КП(б)У. Стаў сябрам палітбюро ЦК КП(б)У. Аднак хутка сам зрабіўся ахвяраю карнай палітыкі — арыштаваны 11 кастрычніка 1937 году ў Маскве па адрасе: Стараканюшанны зав., д. 19/17, кв. 4. Быў асуджаны пазасудовым органам НКВД 25 красавіка 1938 году як «ангельскі шпіён» да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны[3].
Пасьля сьмерці Ёсіфа Сталіна Гікала быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 10 жніўня 1955 г. Асабовая справа Г. № 3626 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласьці.
Яго імем названая вуліца ў Менску[3].
Папярэднік Канстантын Гей |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 18 студзеня 1932—18 сакавіка 1937 |
Наступнік Васіль Шаранговіч |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Праект WMS
- ^ Постановление объединённого пленума ЦК и ЦКК КП(б) Азербайджана 3 - 5.8.1929
- ^ а б в г Л. Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991.
- ^ Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 — 1991
- ^ а б в г Хронас. Сусьветная гісторыя
- ^ а б Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991 г.г.
Літаратура
рэдагаваць- Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: БГА, 2000. — 160 с. — ISBN 985-6374-15-4
- М.Касьцык. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мн.: 2000.
- Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц. — Мн.: 2001.
- Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.).. — Мн.: ЭГБ, 2002. — Т. 2.