Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля»

Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» (па-ангельску: Chernobyl Children International (Ірляндыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША)) — міжнародная (ірляндзка-амэрыканская) няўрадавая гуманітарная арганізацыя, якая дапамагае дзецям і сем’ям зь Беларусі, а таксама з паўночых раёнаў Украіны і захаду Расеі, што пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Міжнародна прызнаная як найбуйнейшы дастаўнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусь[2]. У 2004 годзе атрымала кансультатыўны статус як няўрадавая арганізацыя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[3]. Адзіная арганізацыя, якая мае такі статус, зь ліку тых, што працуюць у чарнобыльскім рэгіёне[4].

Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля»
па-ангельску: Chernobyl Children International (Ірляндыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША)
Абрэвіятура CCI, CCPI
Дэвіз «Надзея ёсьць — гэта ты!» (па-ангельску: There is hope. It’s you.)
Дата ўтварэньня 1991 (Ірляндыя), 2001 (філія ў ЗША)
Тып міжнародная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя
Мэта гуманітарная
Штаб-кватэра Корк (Ірляндыя)
Месцазнаходжаньне Ballycurreen Industrial Estate, Kinsale Road, Cork, Ireland
Каардынаты 51°54′ пн. ш. 8°28′ з. д. / 51.9° пн. ш. 8.467° з. д. / 51.9; -8.467Каардынаты: 51°54′ пн. ш. 8°28′ з. д. / 51.9° пн. ш. 8.467° з. д. / 51.9; -8.467
Дзейнічае ў рэгіёнах Ірляндыя, ЗША, Вялікабрытанія
выканаўчы дырэктар Эдзі Роўч (па-ангельску: Adi Roche)
Колькасьць валянтэраў 6000[1]
Сайт

Adi Roche’s Chernobyl Children International (Ірляндыя)

Chernobyl Children's Project International (ЗША)

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць
 
Лягатып амэрыканскай філіі арганізацыі (Chernobyl Children's Project International)

Створана ў 1991 годзе грамадзянкай Ірляндыі Эдзі Роўч (па-ангельску: Adi Roche). У той час актывістка арганізацыі, якая змагалася за ядзернае раззбраеньне, Эдзі Роўч атрымала па факсе зварот групы беларускіх і ўкраінскіх доктараў, якія прасілі дапамогі ў вывазе дзяцей з забруджаных раёнаў. Першы год Эдзі працавала сама і арганізавала адпачынак у Ірляндыі для некалькіх беларускіх дзяцей. Потым арганізацыя вырасла і аб’яднала намаганьні дзяржаўных і няўрадавых партнэраў у Ірляндыі, ЗША, Беларусі, імпэт і адданасьць тысячаў добраахвотнікаў у чарнобыльскіх рэгіёнах.

Дапамога Беларусі

рэдагаваць
  • Арганізаваны аздараўленчы адпачынак у Ірляндыі 21 тысячы дзяцей
  • У Беларусь, заходнюю Расею і Ўкраіну пастаўлена гуманітарнай дапамогі на суму ў 90 мільёнаў эўра
  • Фінансаваныя інавацыйныя дасьледаваньні дырэктара незалежнага беларускага інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад» Васіля Несьцярэнкі
  • Фінансаваныя і арганізаваныя хірургічныя апэрацыі для 20 тысячаў дзяцей, якія цярпелі ад сардэчнага дэфэкту, вядомага як «чарнобыльскае сэрца»
  • Спэцыялізаваныя хірургічныя апэрацыі за межамі Беларусі атрымалі больш за 300 дзяцей
  • Адбудаваны і адноўлены прытулак псыхічнай дапамогі Веснава, які быў прызнаны міністэрствам працы і сацыяльнай абароны найлепшай установай гэтага кірунку ў Беларусі
  • Куплены кардыялягічны аксымэтар «Саманэтыкс», прылада, што выратоўвае жыцьці 175 дзяцей у год, якім робіцца апэрацыя шунтаваньня на сэрцы
  • Адбудаваныя і адноўленыя сацыяльныя цэнтры па ўсёй Беларусі; яны прадастаўляюць шырокае кола сацыяльных, мэдычных і адукацыйных паслугаў для больш чым 60 тысячаў карыстальнікаў на кожны цэнтар[5]

Партнэры

рэдагаваць

У Беларусі[6]

За межамі Беларусі[7]

Міжнароднае прызнаньне

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Adi Roche's Chernobyl Children International Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Chernobyl Children International Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ CCI Official UN NGO Status Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ CCI - Агульныя зьвесткі Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Тамсама Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ Партнэры CCI Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  7. ^ Тамсама Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №101 ад 6 сакавіка 1998 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  9. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 686 ад 31 траўня 2006 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  10. ^ The Internet Movie Databse Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  11. ^ Chernobyl Children International Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  12. ^ Chernobyl campaigner Adi Roche scoops ‘Nobel prize for children’, The Irish Examiner, 3 лістапада 2010 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць