Мурсія
Мурсія (па-гішпанску: Murcia) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, сталіца й самы буйны горад аўтаномнай супольнасьці Мурсія, сёмы паводле колькасьці населініцтва горад у краіне. Мурсія разьмешчана на рацэ Сэгуры, на паўднёвым усходзе Пірэнэйскага паўвострава, мае мяккі клімат з гарачым летам, мяккай зімой, адносна малой колькасьцю ападкаў. Мурсія была заснавана эмірам Кордавы Абд ар-Рахманам II у 825 годзе й сёньня шырока вядома як курортны й унівэрсытэцкі горад.
Мурсія | |||||
гішп. Murcia | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Мурсія | ||||
Правінцыя: | Мурсія | ||||
Кіраўнік: | José Ballesta[d] | ||||
Плошча: | 881,86 км² | ||||
Вышыня: | 43 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 442 573 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 501,86 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 968 | ||||
Паштовы індэкс: | 30001–30012 | ||||
Нумарны знак: | MU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 37°59′10″ пн. ш. 1°7′49″ з. д. / 37.98611° пн. ш. 1.13028° з. д.Каардынаты: 37°59′10″ пн. ш. 1°7′49″ з. д. / 37.98611° пн. ш. 1.13028° з. д. | ||||
Мурсія | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.murcia.es/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад на месцы, дзе цяпер разьмешчана Мурсія, быў заснаваны кордаўскім эмірам Абд ар-Рахманам II у 825 годзе. Паводле пляніроўнікі горад меў шырокую сетку арашальных каналаў з Сэгуры, наяўнасьць якой прывяла да пашырэньня аграрнага сэктару. У XII стагодзьдзі географ аль-Ідрысі апісаў Мурсію як густанаселены й добра ўмацаваны горад. Пасьля распаду халіфату ў 1031 годзе Мурсія трапіла ў рукі кіраўнікоў, якія панавалі ў Альмэрыі, Таледа й Сэвільлі. Пасьля распаду Альмаравідзкай дзяржавы Мухамад ібн Марданіш зрабіў горад сталіцай незалежнага каралеўства. У гэты пэрыяд Мурсія сталася квітнеючым горадам, знакамітым керамічнымі вырабамі, якія экспартаваліся ў Італію. Таксама ў Мурсіі разьвіваліся шоўкавае й папяровая вытворчасьці, першая ў Эўропе. Багаслоў Ібн Арабі й паэт Ібн аль-Джынан былі народжаныя ў Мурсіі ў гэты пэрыяд.
У 1172 годзе Мурсія трапіла ва ўладу Альмахадаў і з 1223 па 1243 гады была сталіцай незалежнага каралеўства. Паводле Алькараскай дамове 1243 году Альфонса X прызначыў Мурсію пратэктаратам, атрымаўшы выхад у Міжземнае мора. Мурсія ў сваю чаргу атрымала абарону ад Гранады й Арагону. Аднак горад быў хутка захоплены хрысьціянамі, якія жадалі ўладкавацца ў месцы, дзе новая хрысьціянская культура здолела бы выцесьніць мусульманаў. Гэтак паўстала каралеўства Мурсія. З гэтае прычыны ў 1264—1266 гадох у горадзе ўспыхнула паўстаньне. У 1296 годзе кароль Арагону Хаймэ II захапіў горад і ў 1304 годзе Мурсія канчаткова ўвайшла ў склад Кастыльскай кароны.
Славутасьці
рэдагавацьГалоўнай славутасьцю гораду зьяўляецца Мурсійскі сабор, які спалучае ў сабе мноства архітэктурных стыляў. Асноўная пабудова належыць да 1394—1465 гадоў і выканана ў стылі гішпанскай готыкі. Званіца была пабудавана ў тры этапы. Ніжнія два ўзроўні былі пабудаваныя ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў стылі Рэнэсанс, трэці ўяўляе сабой зьмешваньне барока, ракако й нэаклясыцызму. Галоўны фасад, выкананы ў XVIII стагодзьдзі й зьяўляецца шэдэўрам гішпанскага барока.