Мужчынская зборная Францыі па хакеі

Збо́рная Фра́нцыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Францыі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 12 месцы[1]. Кіроўны орган — Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе; галоўным трэнэрам зьяўляецца фінскі спэцыяліст Дэйв Гэндэрсан.

Францыя
ФэдэрацыяФранцуская фэдэрацыя хакею на лёдзе
ТрэнэрДэйв Гэндэрсан
КапітанЛяран Мэнье
Найбольш гульняўДэні Пэрэс (297)
Найбольш пунктаўФіліп Басон (170)
Рэйтынг ІІХФ12
Максымум ІІХФ12 (2014)
Мінімум ІІХФ19 (2006)
Колеры              
Форма
Першая гульня
 Францыя Мужчынская зборная Францыі па хакеі 8:1 Каралеўства Багемія Каралеўства Багемія
(Шамані, Францыя — 23 студзеня 1909)
Найбуйнейшая перамога
 Францыя Мужчынская зборная Францыі па хакеі 24:1 Мужчынская зборная Краіны КНДР няма ў сьпісе! па хакеі [[Мужчынская зборная Краіны КНДР няма ў сьпісе! па хакеі|КНДР]]
(Будапэшт, Вугоршчына — 15 сакавіка 1983)
Найбуйнейшая параза
 ЗША Мужчынская зборная ЗША па хакеі 22:0 Мужчынская зборная Францыі па хакеі Францыя
(Шамані, Францыя — 30 студзеня 1924)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў56 (упершыню ў 1930)
Дасягненьні6 месца (1930)
Чэмпіянат Эўропы
Удзелаў4 (упершыню ў 1923)
ДасягненьніЧэмпіён (1924)
Алімпійскія гульні
Удзелаў10 (упершыню ў 1920)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
364—477—92

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Зборная Францыі ў 2003 годзе

Зборная Францыя брала ўдзел у сусьветных спаборніцтвах па хакеі ў чэмпіянаце сьвету ад самага першага турніру ў 1920 годзе, а таксама ў Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Антвэрпэне[2]. На чэмпіянаце Эўропы ў 1923 годзе, зборная атрымала срэбраныя мэдалі, а на наступны год — золата на чэмпіянаце Эўропы ў Міляне, што на сёньняшні дзень зьяўляецца найвышэйшым посьпехам францускай каманды. Свой найлепшы вынік на Алімпійскім турніры Францыя атрымала на гульнях у Санкт-Морыцы ў 1928 годзе, дзе францускія хакеісты занялі 5-е месца.

З 1930 году францускі ўдзел у чэмпіянатах сьвету становіцца нерэгулярным, зь цягам часу Францыя губляе свае пазыцыі ў хакейнай герархіі. Пачынаючы з чэмпіянату сьвету 1961 году зборная рэгулярна ўдзельнічае ў турнірах зноўку, аднак у асноўным выступаючы ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі з 1992 году, калі колькасьць удзельнікаў чэмпіянату сьвету была павялічана з 8 да 12, француская зборная вярнулася ў эліту сусьветнага хакею, дзе выступала да чэмпіянату сьвету 2000 году ў Санкт-Пецярбургу.

Ад 2001 па 2007 год, акрамя чэмпіянату сьвету 2004 году, Францыя правяла ў першым дывізіёне. У 2006 годзе падчас правядзеньня хатняга чэмпіянату першага дывізіёну ў Ам’ене была створаная Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе, якая была вылучана з Фэдэрацыі лядовага спорту, што зьяўляецца гістарычна важкай падзеяй у францускім хакеі. Перамога ў турніры 2007 году і выхад у эліту, такім чынам, адзначыў рэнэсанс францускага хакею.

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.
  2. ^ Jeux Olympiques d'Anvers 1920. Passion Hockey  (фр.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць