Ладзіслаў Надзь

Славацкі хакеіст

Ладзіслаў Надзь (па-славацку: Ladislav Nagy; нарадзіўся 1 чэрвеня 1979 году) — колішні славацкі хакеіст, гулец зборнай Славаччыны.

Ладзіслаў Надзь
Рост 180 см
Вага 87 кг
Пазыцыя Левы нападнік
Кідок/Ловы левай
Грамадзянства
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1979 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Шаца, Чэхаславаччына
Нацыянальная зборная Славаччына
Драфт НХЛ 177-ы, 1997
Сэнт-Луіс Блюз
Гульнявая кар’ера 1996—2019

Кар’ера

рэдагаваць

Кар’ера Ладзіслава пачалася ў 1995 годзе ў клюбе Славацкай экстралігі «Кошыцы». У 1997 року ён быў задрафтаваны «Сэнт-Луісам» пад 177-м нумарам, пасьля чаго пераехаў у Паўночную Амэрыку і ў сэзоне 1998—1999 рокаў выступаў у клюбе Галоўнай юніёрскай хакейнай лігі Квэбэку «Галіфакс Музгэдз», у якім стаў найлепшым бамбардырам з 71 шайбамі. Пазьней у гэтым сэзоне адбыўся ягоны прафэсійны дэбют у плэй-оф АХЛ за «Ўустэр Айс Кэтс». У 1999—2001 Надзь гуляў за «Блюз», а пасьля быў абменены ў «Фінікс Каётыз»[2].

Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за «Кошыцы» і швэдзкую «Муру ІК».

12 лютага 2007 Надзь быў абменены ў «Далас Старз»[3], але 2 ліпеня 2007, паказаўшы ня надта здавальняючыя вынікі[4], падпісаў угоду з «Лос-Анджэлес Кінгс»[5]. У ім з-за траўмы ён здолеў згуляць толькі ў 38 гульнях сэзону 2007—2008 рокаў.

18 жніўня 2008 Ладзіслаў Надзь заключыў двухгадовы кантракт з клюбам КХЛ «Северсталь Чарапавец». Праз два сэзоны перайшоў у славацкі «Попрад». У сьнежні 2010 перайшоў у швэдзкі «Мода Хокі Эрншэльдсьвік» да канца сэзону[6].

У ліпені 2011 падпісаў дамову з дэбютантам КХЛ «Львом» з Попраду[7], дзе атрымаў страсеньне мозгу. Клюб, які палічыў, што Ладзіслаў Надзь сымулюе хваробу, разьвітаўся зь ім 31 сьнежня 2011[8]. Вылечыўшыся, падпісаў кантракт зь менскім «Дынама». Перад сэзонам 2012—2013 рокаў перайшоў у швэдзкі «Мода»[9].

1 жніўня 2013 Надзь вярнуўся ў родны клюб «Кошыцы» на сэзон 2013—2014[10], пасьля 22 гульняў перайшоў у фінскі «Ёкерыт», за які правёў 34 сустрэчы.

Па сканчэньні кантракту падпісаў двухгадовую дамову з «Слованам Браціслава».

Статыстыка

рэдагаваць
Рэгулярны сэзон Плэй-оф
Сэзон Клюб Ліга Г Ш П Пт Пэн Г Ш П Пт Пэн
1996-97 Драган Прэшаў СКЭ 11 6 5 11 10
1997-98 Кошыцы СКЭ 29 19 15 34 41 11 2 4 6 6
1998-99 Галіфакс Мусхэдз ГЮХЛК 63 71 55 126 148 5 3 3 6 18
Ўустэр Айс Кэтз АХЛ 3 2 2 4 0
1999-00 Ўустэр Айс Кэтз АХЛ 69 23 28 51 67 2 1 0 1 0
1999-00 Сэнт-Луіс Блюз НХЛ 11 2 4 6 2 6 1 1 2 0
2000-01 Ўустэр Айс Кэтз АХЛ 20 6 14 20 36
2000-01 Сэнт-Люіс Блюз НХЛ 40 8 8 16 20
Фінікс Каётыз НХЛ 6 0 1 1 2
2001-02 Фінікс Каётыз НХЛ 74 23 19 42 50 5 0 0 0 21
2002-03 Кошыцы СКЭ 1 2 1 3 0
2002-03 Фінікс Каётыз НХЛ 80 22 35 57 92
2003-04 Фінікс Каётыз НХЛ 55 24 28 52 46
2004-05 Кошыцы СКЭ 18 9 7 16 40
Мура ІК ШЭС 19 4 4 8 22
2005-06 Фінікс Каётыз НХЛ 51 15 41 56 74
2006-07 Фінікс Каётыз НХЛ 55 8 33 41 48
Далас Старз НХЛ 25 4 10 14 6 7 1 1 2 2
2007-08 Лос-Анджэлес Кінгс НХЛ 38 9 17 26 18
2008-09 Северсталь Чарапавец КХЛ 45 5 14 19 103
2009-10 Северсталь Чарапавец КХЛ 44 9 13 22 36
2010-11 ШКП Попрад СКЭ 24 12 17 29 107
Мода Хокі ШЭС 25 12 12 24 46 10 3 4 7 16
2011-12 Леў Попрад КХЛ 30 7 12 19 59
Дынама Менск КХЛ 12 1 4 5 8 4 0 0 0 2
2012-13 Мода Хокі ШЭС 49 7 15 22 32 5 1 1 2 2
2013-14 Кошыцы СКЭ 22 9 14 23 34 - - - - -
Ёкерыт СМ 34 12 20 32 16 2 0 0 0 29
Агулам у НХЛ 435 115 196 311 358 18 2 2 4 23
Агулам у КХЛ 131 22 44 66 206 4 0 0 0 2
Спартовыя ўзнагароды
 
Чэмпіянат сьвету
Золата Гетэборг 2002
Бронза Хэльсынкі 2003
Моладзевы чэмпіянат сьвету
Бронза Вініпэг 1999
Рок Зборная Спаборніцтва Г Ш П Пт Пэн
1998 Славаччына МЧС 6 6 2 8 12
1999 Славаччына МЧС 6 4 3 7 6
2001 Славаччына ЧС 7 2 1 3 6
2002 Славаччына ЧС 6 1 3 4 6
2003 Славаччына ЧС 9 4 4 8 10
2004 Славаччына КС 4 1 0 1 0
2009 Славаччына ЧС 6 1 2 3 2
Агулам за моладзевую зборную 12 10 5 15 18
Агулам за зборную 32 9 10 19 24
  1. ^ https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1602/Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
  2. ^ Blues carry day at NHL trade deadline (анг.). CBC (2001-03-14). Праверана 2008-10-21 г.
  3. ^ Grossman, Evan. Stars pay the price for Nagy (анг.). NHL.com. Праверана 2007-02-12 г.
  4. ^ Lonnie White. (2007-09-20) Pressure is on Nagy, Handzus (анг.). LA Times. Праверана 7 траўня 2014 г.
  5. ^ Kings sign Nagy (анг.). Staples Center (2007-07-03). Праверана 2008-10-22 г.
  6. ^ Modo agree to transfer of Ladislav Nagy (швэд.). Expressen.se (2010-12-10). Праверана 04-12-2011 г.
  7. ^ Marek Kantorík. (21 ліпеня 2011) Nagy podpísal zmluvu s HC LEV (славацк.). SlovakKHL.sk. Праверана 8 жніўня 2014 г.
  8. ^ Tomáš Tóth. (1 студзеня 2012) Ladislav Nagy: V Leve tvrdili, že simulujem (славацк.) Sport-sme. Petit Press, a.s.. Праверана 8 жніўня 2014 г.
  9. ^ Tomáš Vorčák. (3 чэрвеня 2012) KHL: Nagy do MODO (славацк.) WebHockey24.sk Праверана 8 жніўня 2014 г.
  10. ^ HC Kosice receive Ladislav Nagy (славацк.). HC Košice (2013-08-01). Праверана 2013-08-01 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць