Дэйв Льюіс
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Льюіс.
Дэ́йвід Ро́дні Льюіс (па-ангельску: David Rodney Lewis; нарадзіўся 3 ліпеня 1953 году, Кіндэрсьлі, Саскачэван) — канадзкі хакейны абаронца і трэнэр. Былы галоўны трэнэр беларускай зборнай, быў звольнены з гэтай пачады падчас чэмпіянату сьвету па хакеі 2018 году. Найлепшы трэнэр Беларусі 2015 году.
Дэвід Льюіс | ||
---|---|---|
Рост | 188 см | |
Вага | 91 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | зьлева | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1953 (71 год) | |
Месца нараджэньня | Кіндэрсьлі, Саскачэван, Канада | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 33, 1973 Нью-Ёрк Айлэндэрз | |
Гульнявая кар’ера | 1973—1987 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБабуля і дзядуля Дэйвіда Льюіса па кудзелі былі ўкраінцамі. Дзядуля ў 1905 року пераехаў у Канаду, у пачатку Першай сусьветнай туды пераехала і бабуля[2]. Па мячы дзяды Льюіса паходзяць з Шатляндыі.
Льюіс нарадзіўся ў рабочым пасёлку Кіндэрсьлі.
Кар’ера
рэдагавацьГульнявая
рэдагавацьХакейную кар’еру Льюіс пачаў абаронцам у «Саскатун Блэйдс» Заходняй канадзкай хакейнай лігі. Па выніках драфту 1973 року быў абраны «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у трэцім коле пад 33 агульным нумарам. За 16 сэзонаў выступаў за «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Нью-Джэрзі Дэвілз» і «Дэтройт Рэд Ўінгс», закінуў 36 галоў і зарабіў 224 пункты ў 1008 гульнях.
Трэнэрская
рэдагавацьСкончыўшы гульнявую кар’еру ў 1987 року, Дэйвід Льюіс застаўся ў «Чырвоных крылах» памочнікам трэнэра. За час ягонага знаходжаньня на пасадзе «Дэтройт» тройчы выйграваў Кубак Стэнлі (1997, 1998 і 2002). У 2002 заступіў на пасаду галоўнага трэнэра пасьля сыходу Скоці Боўмэна. За два сэзоны Льюіс прыводзіў «Чырвоныя крылы» да 48 перамогаў, у тым ліку выйграваў Прэзыдэнцкі трафэй. Аднак у плэй-оф вынік клюбу быў 6-10. Па сканчэньні лякаўту ягоны кантракт быў працягнуты да 30 чэрвеня 2005, а пасьля гэтага тэрміну Льюіс застаўся ў клюбе скаўтам.
29 чэрвеня 2006 Льюіс быў пакліканы на пасаду галоўнага трэнэра «Бостан Бруінз». Ягоны адзіны сэзон зь «Мішкамі» быў непасьпяховым: клюб ня трапіўу плэй-оф, заняўшы апошняе месца ў Паўночна-ўсходнім дывізіёне. У чэрвені 2007 Льюіс быў звольнены.
У сэзоне 2007—2008 рокаў Дэйв Льюіс быў памочнікам трэнэра «Лос-Анджэлес Кінгс».
З восені 2008 року працаваў памочнікам галоўнага трэнэра зборнай Беларусі Глена Гэнлана. Супрацоўнічаў зь ім на Чэмпіянаце сьвету-2009 і з Захаравым на Алімпіядзе-2010, а таксама працаваў памочнікам Гэнлана ў менскім «Дынама» (2008—2009)[3].
5 лістапада 2010 Льюіс, дзядуля і бабуля якога па кудзелі паходзілі з Украіны, падпісаў кантракт са зборнай Украіны[4], аднак гэтае супрацоўніцтва было непрацяглым[5].
7 чэрвеня 2011 Льюіс быў наняты памочнікам трэнэра «Караліны Гарыкейнз»[6]. 5 траўня 2014 ён быў звольнены разам з галоўным трэнэрам Кіркам Мюлерам і яшчэ адным памочнікам Джонам Маклінам.
12 сьнежня 2014 ён стаў галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. Кантракт заключаны на адзін год з магчымым працягам да Алімпіяды-2018. Па выніках сэзону 2014—2015 гадоў быў названы найлепшым трэнэрам Беларусі[7].
Статыстыка
рэдагавацьГульнявая
рэдагавацьРэгулярны сэзон | Плэй-оф | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сэзон | Клюб | Ліга | Гульняў | Г | П | Пт | Ш | Гульняў | Г | П | Пт | Ш | ||
1971-72 | Саскатун Блэйдс | ЗКХЛ | 52 | 2 | 9 | 11 | 69 | — | — | — | — | — | ||
1972-73 | Саскатун Блэйдс | ЗКХЛ | 67 | 10 | 35 | 45 | 89 | — | — | — | — | — | ||
1973-74 | Нью-Ёрк Айлэндэрз | НХЛ | 66 | 2 | 15 | 17 | 58 | — | — | — | — | — | ||
1974-75 | Нью-Ёрк Айлэндэрз | НХЛ | 78 | 5 | 14 | 19 | 98 | 17 | 0 | 1 | 1 | 28 | ||
1975-76 | Нью-Ёрк Айлэндэрз | НХЛ | 73 | 0 | 19 | 19 | 54 | 13 | 0 | 1 | 1 | 44 | ||
1976-77 | Нью-Ёрк Айлэндэрз | НХЛ | 79 | 4 | 24 | 29 | 44 | 12 | 1 | 6 | 7 | 4 | ||
1977-78 | Нью-Ёрк Айлэндэрз | НХЛ | 77 | 3 | 11 | 14 | 58 | 7 | 0 | 1 | 1 | 11 | ||
1978-79 | Нью-Ёрк Айлэндэрз | НХЛ | 79 | 5 | 18 | 23 | 43 | 10 | 0 | 0 | 0 | 4 | ||
1979-80 | Нью-Ёрк Айлэндэрз | НХЛ | 62 | 5 | 16 | 21 | 54 | — | — | — | — | — | ||
1979-80 | Лос-Анджэлес Кінгс | НХЛ | 11 | 1 | 1 | 2 | 12 | 4 | 0 | 1 | 1 | 2 | ||
1980-81 | Лос-Анджэлес Кінгс | НХЛ | 67 | 1 | 13 | 14 | 98 | 4 | 0 | 2 | 2 | 4 | ||
1981-82 | Лос-Анджэлес Кінгс | НХЛ | 64 | 1 | 13 | 14 | 75 | 10 | 0 | 4 | 4 | 36 | ||
1982-83 | Лос-Анджэлес Кінгс | НХЛ | 79 | 2 | 10 | 12 | 53 | — | — | — | — | — | ||
1983-84 | Нью-Джэрзі Дэвілз | НХЛ | 66 | 2 | 5 | 7 | 63 | — | — | — | — | — | ||
1984-85 | Нью-Джэрзі Дэвілз | НХЛ | 74 | 3 | 9 | 12 | 78 | — | — | — | — | — | ||
1985-86 | Нью-Джэрзі Дэвілз | НХЛ | 69 | 0 | 15 | 15 | 81 | — | — | — | — | — | ||
1986-87 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 58 | 2 | 5 | 7 | 66 | 14 | 0 | 4 | 4 | 10 | ||
1987-88 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 6 | 0 | 0 | 0 | 18 | — | — | — | — | — | ||
Агулам у ЗКХЛ | 119 | 12 | 44 | 56 | 158 | — | — | — | — | — | ||||
Агулам у НХЛ | 1008 | 36 | 188 | 224 | 953 | 91 | 1 | 20 | 21 | 143 |
Трэнэрская
рэдагавацьКлюб | Рок | Рэгулярны сэзон | Пасьлясэзоньне | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Г | П | Пр | Н | ПрАт | Пкт | Месца | П | Пр | % перамог | Вынік | ||
ДЭТ | 2002-03 | 82 | 48 | 20 | 10 | 4 | 110 | 1-я ў Цэнтральным | 0 | 4 | .000 | Выбылі ў чвэрцьфінале канфэрэнцыі |
ДЭТ | 2003-04 | 82 | 48 | 21 | 11 | 2 | 109 | 1-я ў Цэнтральным | 6 | 6 | .500 | Выбылі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Агулам у ДЭТ | 164 | 96 | 41 | 21 | 6 | 219 | 6 | 10 | .375 | |||
БОС | 2006-07 | 82 | 35 | 41 | - | 6 | 76 | 5-я ў Паўночна-ўсходнім | - | - | - | |
Агулам у БОС | 82 | 35 | 41 | - | 6 | 76 | - | - | - | |||
Агулам | 246 | 131 | 82 | 21 | 12 | 295 | 2 тытулы ў дывізіёне | 6 | 10 | .375 | 0 кубкаў Стэнлі |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45642/belarus/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ Панкавец, Зьміцер (7 траўня 2015) Пяць фактаў пра трэнэра зборнай Беларусі Дэйва Льюіса Хакей. Наша Ніва. Праверана 12 траўня 2015 г.
- ^ а б Канадец Дэйв Льюис назначен главным тренером сборной Беларуси по хоккею (рас.) Спорт. Народная Воля. Праверана 12 траўня 2015 г.
- ^ Martin Merk.. [tt_news=5063&cHash=e0a67867278568c9bd03a6498d62dc20 Lewis to coach Ukraine] (анг.) // IIHF, 5 лістапада 2010 г. Праверана 11 траўня 2015 г.
- ^ Mike G. Morreale. (7 чэрвеня 2011) 'Canes add Brind'Amour, Lewis to coaching staff (анг.). NHL. Праверана 11 траўня 2015 г.
- ^ Williams, Terrell (7 чэрвеня 2011) Hurricanes Announce Hockey Operations Changes (анг.) News. Carolina Hurricanes. Праверана 11 траўня 2015 г.
- ^ Тренер года. Дэйв Льюис: тост за Беларусь (рас.)