Мажа

рака ў Беларусі

Ма́жа — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Морачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 319 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3%.

Рака
Мажа
Агульныя зьвесткі
Выток каля м. Капылю
Вусьце Морач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 40 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,4 м³/с
Плошча басэйну 319 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Цімкавічы.

Пачынаецца за 3 км на ўсход ад места Капылю, цячэ празь яго (на рацэ ў межах места сажалкі плошчай 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і Клецкай раўнінай. Вусьце каля паўночнай ускраіны вёскі Семежава.

Даліна скрынкападобная, месцамі трапэцападобная, шырынёй 0,3—0,5 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ Цімкавіцкае вадасховішча[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 235.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 235.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.