Вызенка
рака ў Беларусі
Вы́зенка, Вызьнянка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Морачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 109 км².
Вызенка лац. Vyzienka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Пятніцаў |
Вусьце | Морач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 22 км |
Плошча басэйну | 109 км² |
На рацэ стаіць мястэчка Вызна.
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пятніцаў, цячэ паўднёва-заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Морач (прыток Случы), каля вёскі Малога Рожану. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. На рацэ каля мястэчка Вызны плаціна і сажалка плошчай 5,2 га[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 108.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108.