Дзяржаўнаю мовай Сэрбіі зьяўляецца сэрбская. Таксама ў Сэрбіі распаўсюджаныя альбанская (ужываецца ў Прэшэўскай даліне і ў самаабвешчанай дзяржаве Косава), вугорская, румынская, славацкая, заходнерусінская і харвацкая (усе яны зьяўляюцца афіцыйнымі мовамі Ваяводзіны), украінская, баўгарская, цыганская, ческая, басьнійская, ўлашская, буневачская, македонская і іншыя мовы.

Мовы Сэрбіі па стану на 2002 год

На большай часцы поўдня Сэрбіі размоўным зьяўляецца тарлакскі дыялект. Хаця ён і ня мае стандартнай формы і дзяржаўнага статусу, яго можна разглядаць асобнай мовай. Ён сфармаваўся як частка паўднёва-славянскага дыялекту і зьяўляецца пераходным паміж паўночна-ўсходнімі славянскімі мовамі (баўгарскай і македонскай) і паўднёва-заходнімі славянскімі мовамі (сэрбскай).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць